Фото - постер к выставке Водклік песняў на AFISHA.TUT.BY
Данное событие уже завершено.

О событии

6 жніўня 2020 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы пачне працаваць выстаўка “Водклік песняў” мастака Васіля Шаранговіча.

На выставе будуць прадстаўлены 17 гравюр да твораў Янкі Купалы “Курган”, “Адвечная песня”, “Бандароўна”, “Адплата кахання”, “Яна і я”, якія ў 2019 годзе ўзбагацілі мастацкі збор музея.

Творца нарадзіўся на Мядзельшчыне, навучаўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы. Працуе у кніжнай і станкавай графіцы. З 1967 года прымае удзел у мастацкіх выстаўках, многія ягоныя творы знаходзяцца ў музеях Беларусі, Расіі, прыватных калекцыях Італіі, ЗША, Германіі, Тайваня. Васіль Шаранговіч – прафесар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1978), заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1986), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986), народны мастак Беларусі (1991).

За больш чым пяцьдзясят гадоў творчасці мастак праілюстраваў звыш сямідзесяці кніг Якуба Коласа, Адама Міцкевіча, Янкі Купалы, Змітрака Бядулі, Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна і інш.

Слова Купалы займае важнае месца ў жыцці і творчасці Васіля Шаранговіча. Мастак прыгадваў: “Як я пайшоў у школу і мы сталі вывучаць літаратуру, мама, вечарамі седзячы за кроснамі або калаўротам, прасіла мяне пачытаць Янку Купалу…”. Высокую адзнаку творца надаў першай драматычнай паэме Песняра “Адвечная песня”: твор “носіць… сюррэалістычны характар, хоць такога мастацкага кірунку падчас напісання паэмы не было. Геній паэта прадбачыў з’яўленне сюррэалізму ў розных відах творчасці”. Мастак прызнаецца, што некаторым героям Купалавых твораў даў аблічча свайго бацькі, каваля, які пражыў 95 год. Ён – адзін з галоўных персанажаў літаграфіі да знакамітага верша “А хто там ідзе?”.

Выстаўка працуе да 17 верасня 2020 гога.
Сардэчна запрашаем!

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

Все заведения