Фото - постер к выставке Вобраз жанчыны ў фарфоры на AFISHA.TUT.BY

Вобраз жанчыны ў фарфоры

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!

27 лютага а 17-й гадзіне Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ўрачыста адкрывае выстаўку “Вобраз жанчыны ў фарфоры”


Выстаўка "Вобраз жанчыны ў фарфоры», прадстаўленая калекцыянерам Віктарам Суворавым, аб'яднала фарфоравыя статуэткі заводаў Германіі, Расіі, Украіны, Латвіі і Беларусі, створаныя ў перыяд ад 30-х гадоў мінулага стагоддзя да нашых дзён.

В. Г. Сувораў – член праўлення Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб'яднання калекцыянераў. Больш за 40 гадоў прысвяціў калекцыянаванню латарэйных і дабрачынных квіткоў, звыш 15 гадоў захапляецца фарфорам. У дадзеным праекце прадстаўлена невялікая частка калекцыі.

Толькі за апошні год фарфоравая калекцыя была прадстаўлена на выстаўцы да 950-годдзю горада Мінска. Рэалізаваны таксама праекты персанальных выставак фарфору, якія праводзіліся ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь: да Дня жанчын «Натхнёныя вобразы»; да Дня гумару «Фарфоравы сасуд», да Дня ведаў «Школьныя лабірынты», да Новага года «Зімовая фантазія». У рамках Года культуры (2017) адбылася ўнікальная ў сваім родзе выстаўка бюстаў вялікіх людзей, а найбольш маштабным і значным праектам стала прэзентацыя калекцыі латарэйных білетаў, прысвечанай ваеннай тэматыцы.

Класіка савецкіх фарфоравых статуэтак – гэта вобразы жанчыны ў спорце, у сельскай гаспадарцы і прамысловасці. На выстаўцы прадстаўлены фарфоравыя вобразы клапатлівых мам, таксама зграбныя, вытанчаныя вобразы балерын, казачных літаратурных персанажаў Папялушкі і Чырвонай шапачкі, Гаспадыні меднай гары.

Далікатныя фігуркі жывуць сваім жыццём, і ў кожнай свая гісторыя і свой фарфоравы лёс.

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры
Адрас: г.Мінск, зав. Музычны, 5
Штодня з 10.00 да 17.30
тэл. 220-26-67

 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие выставки

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения