Фото - постер к выставке Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне на AFISHA.TUT.BY

Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне

Сохранить
Сохранить событие
С 1 июля по 23 декабря
ПН–ПТ 10:00—20:00
СБ 10:00—18:00
Национальная библиотека Беларуси
г. Минск, пр-т Независимости, 116

О событии

1 ліпеня 2020 года а 16-й гадзіне ў выставачным коплексе (пам. 104) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне». Праект прымеркаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Мерапрыемства сімвалічна пройдзе напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Выстаўка з’яўляецца трэцім – завяршальным – этапам маштабнага культурна-гістарычнага праекта, арганізаванага Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь з удзелам краязнаўцы і калекцыянера, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
На выстаўцы будуць прадстаўлены прадметы з прыватнай калекцыі У.А. Ліхадзедава, якія збіраліся не адно дзесяцігоддзе. Некаторыя з іх перададзены Уладзімірам Аляксеевічам у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

У экспазіцыі дэманструюцца ўнікальныя рукапісныя дакументы, карты, старадрукі, рэдкія кнігі, перыядычныя выданні. Цэнтральную частку экспазіцыі займае серыя кніг «У пошуках страчанага» і іншыя выданні Уладзіміра Ліхадзедава, у якіх змешчаны ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, што адлюстроўваюць гістарычнае мінулае беларускай зямлі ў перыяды вайны і міру з 1812 па 1945 гг.

У рамках выстаўкі адбудзецца прызентацыя некалькіх выданняў серыі Выдавецкага дома «Звязда», прымеркаваных да 75-годдзя Перамогі: «Блокада», «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» і «Беларусь шматнацыянальная» выдавецтва «Альфа книга».

«Паштоўка для кожнага!» – такі добры падарунак, а менавіта рэпрынты паштовак з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава атрымаюць усе ўдзельнікі ўрачыстага адкрыцця выстаўкі. Таксама будзе магчымасць даведацца пра актуальныя падзеі ХІХ стагоддзя з «губернскіх ведамасцяў», узяць копіі старонак на памяць.

Уваход на мерапрыемства – вольны, у іншыя дні па чытацкаму білету або карце сацыякультурнага цэнтра.
Наведаць выстаўку можна да 30 снежня 2020 года.
Дата можа быць зменена.

Тэл. для даведак: (8 017) 266 37 37, (8 017) 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

Все заведения