Фото - постер к выставке Васіль Быкаў. Пункціры жыцця на AFISHA.TUT.BY

Васіль Быкаў. Пункціры жыцця

Расписание

С 10 июня по 15 сентября,
ПН–ВТ 09:30—17:30
СР 09:30—19:00
ЧТ–СБ 09:30—17:30

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры з 10.06.2019 па 15.09.2019 запрашае наведаць часовую літаратурна-дакументальную экспазіцыю “Васіль Быкаў. Пункціры жыцця…”, прымеркаваную да 95-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Васіль Быкаў. Пункціры жыцця…” раскрывае старонкі жыцця Васіля Быкава праз аўтографы на кнігах, якія пісьменнік дарыў сябрам, калегам, знаёмым: Марыі Хайноўскай, Лідзіі Арабей, Аляксею Карпюку, Валянціну Тарасу, Алесю Адамовічу, Рыгору Барадуліну, Генадзю Бураўкіну, Івану Чыгрынаву і інш. на працягу свайго жыцця. На выставе прадстаўлены фотаздымкі, лісты і паштоўкі з архіва Васіля Быкава, які захоўваецца ў фондах музея.

Экспазіцыя музея працуе:

панядзелак — аўторак, чацвер — субота
з 9.30 да 17.30 (каса – з 9.30 да 17.00)
серада
з 9.30 да 19.00 (каса – з 9.30 да 18.30)
выхадны – нядзеля, святочныя дні

Кошт квіткоў на прагляд экспазіцыі: навучэнцы, студэнты-1,50 руб., дарослыя-3,00 руб.
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

Все заведения
0065988