Фото - постер к выставке Уладзімір Сулкоўскі. Яго зямля, яго людзі на AFISHA.TUT.BY

Уладзімір Сулкоўскі. Яго зямля, яго людзі

Сохранить
Сохранить событие
С 1 июля по 23 августа,
ПН 11:00—19:00
СР–ВС 11:00—19:00
Национальный художественный музей
г. Минск, ул. Ленина, 20

О событии

Уладзімір Сулкоўскі. Яго зямля, яго людзі
Выстава твораў жывапісу да 70-годдзя з дня нараджэння
мастака


Пад такой назвай у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з 1.07.2020 па 23.08.2020 праводзіцца выстава твораў вядомага беларускага мастака Уладзіміра Сулкоўскага (19.07.1950 – 16.05.2013), прымеркаваная да 70-годдзя з дня яго нараджэння. У Нацыянальным мастацкім музеі гэта першая выстава выдатнага майстра жывапісу, які пры жыцці пастаянна дэманстраваў свае творы на вернісажах у Беларусі і ў розных краінах свету. Выстава “Уладзімір Сулкоўскі – яго зямля, яго людзі” мае мемарыяльны характар. На ёй шырока прадстаўлены ўсе этапы творчага шляху мастака – ад ранніх палотнаў пачатку 1970-х гадоў да апошніх работ майстра, выкананых ім напрыканцы жыцця. Рэтраспектыўная экспазіцыя ўключае вядомыя палотны – “Зямля Браслаўская” (1979–1982), “Курган” (2008), іншыя творы, што захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, і работы, якія належаць дачцэ мастака Алене Сулкоўскай. Некаторыя з іх выстаўляюцца ўпершыню. Шырокі дыяпазон твораў выставы дае магчымасць прадставіць на ёй як вялікія завершаныя палотны, так і невялікія натурныя эцюды, якія даюць выдатнае ўяўленне пра выразную, самабытную, экспрэсіўную жывапісную манеру мастака. Аснову экспазіцыі склалі пейзажныя работы майстра з адлюстраваннем улюбёных яму мясцін роднай Беларусі, партрэты палескіх жанчын у народных строях, выявы інтэр’ераў палескіх хат, партрэты вядомых дзеячаў беларускай гісторыі і культуры – кіраўніка паўстання 1863 года Кастуся Каліноўскага і паэтаў, сяброў мастака, Рыгора Барадуліна і Сержука Сакалова-Воюша. Сабраныя разам, гэтыя палотны дазволяць гледачу скласці выразнае ўяўленне пра творчую спадчыну Уладзіміра Сулкоўскага, яго адметнае месца ў беларускім мастацтве апошняй чвэрці ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя.

Выстава будзе працаваць па 23 жніўня 2020 года.

Афіша і прэс-рэліз для публікацыі знаходзяцца ва ўлажэнні.


Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь,
г. Мінск, вул. Леніна, 20, тэл.: +375 17 327 71 63

Гадзіны працы: 11:00 - 19:00
Каса і ўваход для наведвальнікаў: 11:00 - 18:30
выхадны аўторак

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • Счастливый час в ШеFF-буфете! Скидка 50% на блюда собственного производства Титан
  • Скидка 30% при заказе еды навынос в ресторане "Магнат"! Титан
Все заведения