Фото - постер к выставке Уладзімір Гладкоў  на AFISHA.TUT.BY
Юбилейные, Художественные

Уладзімір Гладкоў

Данное событие уже завершено.
Нравится выставка? Поделись с друзьями!
12 ліпеня 2017 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы Уладзіміра Гладкова.

Мастак прадстаўляе нам свет у тонкіх лірычных перажываннях і, кранаючых глыбінёй і выразнасцю, драматычных калізіях. Спалучэнне лірыкі з воляй, здольнай ускалыхнуць самае патаемнае ў чалавеку, прывяло яго да філасофскіх абагульненняў. Натура ж у яго працах з'яўляецца штуршком для сінтэзу ўражанняў, у тым ліку, розначасовых па эмацыйнаму складу.

Творчае станаўленне жывапісца і графіка Уладзіміра Гладкова адбывалася на зямлі Узбекістана, багатай на гісторыю и каляровыя кантрасты. Знаходзячыся далёка ад Сярэдняй Азіі, ён захоўвае прыхільнасць яе нацыянальным традыцыям, пераканаўча паказвае ў працах яркую самабытнасць Усходу. Традыцыі еўрапейскай мастацкай школы, заснаваныя на акадэмічных прынцыпах у малюнку і жывапісе, аўтар арганічна злучае з філасофскімі абагульненнямі і знакавасцю, а таксама з непаўторным усходнім каларытам.
У самых звычайных, знешне нічым не паказальных матывах, мастак бачыць і адкрывае хвалюючую прыгажосць і паэзію, гарманічную ўпарадкаванасць свету. Маніпуляцыя мяккім каларытам дасягае канкрэтнасці і дакладнай апрацоўцы дэталяў. З дапамогай святла і паветра, паслядоўнага чаргавання архітэктурных элементаў, абрысаў гор, люстраной роўнядзі вады стварае магутныя прасторавыя рытмы, эпічную музыку настрою.

Як любы захоплены чалавек, мастак імкнецца ўбачыць свет ва ўсёй яго разнастайнасці. Гэтым і тлумачыцца прага аўтара да пазнання, імкненне да вандровак і новых адкрыццяў. Асаблівае месца сярод твораў мастака займае партрэт, дзе асноўнай задачай для аўтара, акрамя пераканаўчай перадачы вонкавага падабенства мадэлі, з'яўляецца адлюстраванне духоўнай сілы і прыгажосці чалавека. Непасрэдныя і шчырыя вобразы людзей узбагацілі аўтара змястоўнымі і пластычнымі ідэямі, сталі крыніцай для натхнення і эмацыйных уражанняў.

Гладкоў Уладзімір Іванавіч нарадзіўся 12 мая 1947 годзе ў горадзе Ташауз у Туркменіі.
Мастацкую адукацыю атрымаў у Ташкенце. Жывапісу вучыўся ў педагога Івана Якаўлевіча Сакалова ў мастацкай вучэльні імя П.П. Бянькова. Затым працягнуў вучобу на мастацка-графічным факультэце Педагагічнага інстытута ў Віталя Жданава.
З 1979 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах.

Персанальныя выставы:

Першая персанальная выстава адбылася ў Ташкенце ў 1979 годзе
Другая персанальная выстава – у Ташкенце ў 1994 годзе
У 2002 годзе пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў г. Мінск
У 2007 годзе – персанальная выстава ў Мінску ў Палацы мастацтва
У 2007 годзе – персанальная выстава архітэктурных пейзажаў у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь
У 2007 годзе – персанальная выстава ў Афінах, Грэцыя
У 2012 годзе – персанальная выстава ў МЗС Беларусі
У 2013 і 2014 гадах – персанальныя выставы ў Доме Масквы

Групавыя выставы:

1982 годзе – удзельнік групавой выставы ў Маскве і Ленінградзе
1988 годзе – удзельнік пленэрных выстаў у Македоніі
2000 годзе – удзельнік пленэрных выстаў у Македоніі
2013 годзе – удзельнік пленэрных выстаў у Грэцыі, в. Хіос.

Тэрмін правядзенне выставы: з 12 па 23 ліпеня 2017 года, штодзень з 11.00 да 19.00, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў. 
  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0058444