Фото - постер к выставке У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Коласа на AFISHA.TUT.BY

У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Коласа

Данное событие уже завершено.
Нравится выставка? Поделись с друзьями!
“У хвалях няспыннага руху:
аўтамабільнымі шляхамі Коласа”


18 мая 2016 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстае адкрыццё стацыянарнай выстаўкі “У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Коласа”, якая размясцілася ў адным з гаражоў народнага паэта.

Шмат дарог давялося прайсці па жыцці Канстанціну Міцкевічу. І не заўсёды яны былі “роўныя” і “шырокія”. Давялося яму ісці і па “зблутаных”, “цёмных” і “гразкіх” гасцінцах. Але колькі б не вызначаў лёс чалавеку выпрабаванняў на дарозе жыцця, ён пераадольвае цяжкасці і рухаецца далей. Сам пісьменнік уяўляў сваё жыццё як чаргаванне колаў – дзяцінства, юнацтва, настаўніцтва на Палессі, астрог, але ў кожнае кола Якуб Колас трапляў з адным і тым жа настроем – працаваць словам! І сапраўды, творчая спадчына беларускага песняра – невычэрпная глыбокая крыніца спасціжэння свету, дзе адлюстраваліся ўласныя жыццёвыя, філасофскія і эстэтычныя погляды класіка беларускай літаратуры.

Выстаўка “У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Коласа” знаёміць наведвальнікаў музея Якуба Коласа з паўсядзённым жыццём і асобнымі знакавымі падзеямі ў перыяд 1936 – 1956 гг. праз прызму службовага і ўласных аўтамабіляў пісьменніка.

У народнага паэта было некалькі аўтамабіляў, і амаль кожны з іх – новая веха, новае кола ў жыцці пісьменніка – рэпрэсіі 1930-х гадоў, якія не абыйшлі родных і блізкіх Якуба Коласа, Вялікая Айчынная вайна, калі ён апошні раз бачыўся са сваім сынам Ю. К. Міцкевічам, пасляваеннае адраджэнне краіны.
Ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі прымуць удзел літаратары, мастакі, навукоўцы, а таксама аматары творчасці народнага паэта Беларусі.

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-17-02
 
  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0058684