Фото - постер к выставке Тварапіс племені на AFISHA.TUT.BY

Тварапіс племені

Расписание

С 3 октября по 20 октября,
ВТ–ПТ 11:00—19:00

3 кастрычніка 2019 года а 18-й гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца вернісаж персанальнай выставы літоўскага фотамастака Альгімантаса Александравічуса “Тварапіс племені”, лаўрэата Нацыянальнай прэміі культуры і мастацтва Літвы.

Былі часы, калі грамадства сваім позіркам вялі, асвятляліі кантралявалі толькі партрэты багоў і святых. Пасля прыйшоў час для велічнага позірку імператараў і каралёў, іх змянілі партрэты дыктатараў, залітыя рэкамі дэманстрацый, цяпер на нас са стэндаў і экранаў глядзяць рэкламныя вясталкі, бізнес-лідэры. Так мы сёння сутыкаемся з разнастайнымі партрэтнымі стратэгіямі штучнасці, спакусы і падману.

Чым у гэтым кантэксце адметная галерэя партрэтаў стваральнікаў Літвы Альгімантаса Александравічуса, прадстаўленая ў Мінску? Гэта людзі хатніх інтэр’ераў, творчых келляў і ціхіх студый. Многія з іх вельмі мала бачныя, аднак вядомыя. Гэта людзі, якія ўзбагацілі наша жыццё сусветамі сімвалаў з іншага боку рэальнасці. Партрэты літоўскіх творцаў тэатра, музыкі, выяўленчага мастацтва, літаратуры, кіно, танцу, лідэраў моды або спорту, вядомых святароў, якія стварае Альгімантас Александравічус, – гэта своеасаблівыя пасярэднікі паміж нашым фізічным і ўяўным сусветамі.

Фотаздымкі Альгімантаса прымушаюць задумацца пра адносіны часу і чалавека. Механіка фотааб’ектыва больш магутная за крохкую чалавечую памяць, таму што спынены фотаапаратам выраз твару смяротнага чалавека спыняе і вызваляе нябачны нам сусвет прывідных душ. Гэта, магчыма, самая тонкая матэрыя, для майстэрскага і дакладнага адлюстравання якой патрэбна вялікая смеласць і чалавечая чуласць.

Альгімантас Александравічус нарадзіўся ў 1960 годзе ў Клайпедзе. З’яўляецца ганаровым сябрам Саюза фотамастакоў Літвы, фотамастаком (AFIAP) Міжнароднай федэрацыі фотамастацтва (FIAP), кавалерам нідэрландскага рыцарскага ордэна Аранскіх-Насау. Узнагароджаны ордэнам “За заслугі перад Літвой”, Залатой зоркай (асацыяцыя LATGA). Правёў больш за 200 персанальных выстаў у Літве і за мяжой. Укладальнік мноства выстаў, фотаальбомаў і штогоднікаў Саюза фотамастакоў Літвы. Аўтар 16 персанальных фотаальбомаў. У 2003 прызнаны лепшым партрэтыстам Еўропы, у 2011 – лепшы партрэтыст краін Балтыі. Чатырохразовы лаўрэат Гран-пры міжнародных фотавыстаў і пераможца конкурса “Залаты кадр” Прэс-фота Літвы. У 2013 атрымаў прэмію фотамастацтва імя Баліса Бурачаса, у 2014 – прэмію Саюза фотамастакоў Літвы. У 2019 узнагароджаны Ганаровым знакам Міністэрства культуры Літвы “Нясі сваё святло і вер”.

Аўтар тэкста – Віргініюс Кінчынайціс.


Выстава будзе працаваць з 3 па 20 кастрычніка 2019 г.
Аўторак – субота: 11.00 – 19.00,
Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі),
Тэлефон / факс: 327 26 12.
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие выставки

Самые популярные события

  • Скидка 10% на весь счет именинникам в Мята Цирк Мята Цирк
Все заведения