Фото - постер к выставке Тутэйшы Іерусалім на AFISHA.TUT.BY

О событии

З 16 снежня 2020 г. у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага пачынае працаваць выстаўка прадметаў яўрэйскай культуры “ТУТЭЙШЫ ІЕРУСАЛІМ” з прыватнай калекцыі Ігара Сурмачэўскага.

Яўрэі з’явіліся на беларускіх землях у XIV ст. З XVI ст. пачалі масава перасяляцца ў беларускія гарады і мястэчкі. У выніку да пачатку Другой сусветнай вайны яны складалі амаль палову насельніцтва Мінска. Ад XVIII ст. у горадзе фактычна не было яўрэйскай меншасці, якая б замыкалася ў нейкім традыцыйным квартале, як у Рыме ці ў Празе, наадварот, яўрэі жылі ва ўсіх раёнах Мінска і адыгрывалі важную ролю ў эканамічным развіцці горада. Яны займаліся рознымі відамі рамёстваў, гандлем, а ў пачатку ХХ ст. узначальвалі многія банкаўскія канторы, выступалі заснавальнікамі прамысловых прадпрыемтсваў, былі ўладальнікамі большасці гасцініц Мінска. Пры гэтым яны працягвалі захоўваць сваю культуру, мову і рэлігію. Каб адчуць і ўбачыць яўрэйскі Мінск сёння запрашаем на выстаўку прадметаў, звязаных з традыцыямі беларускіх яўрэяў.

У аснове калекцыі Ігара Сурмачэўскага – сярэбраныя кідушныя кубкі. Больш за сто з іх прадстаўлена ў экспазіцыі.

Кідуш – гэта асвячэнне ці бенедыкцыя з падзякай Богу за дараваныя народу Ізраілеву святочныя дні і суботу (дзень адпачынку ці Шабат). Абрад кідуша належыць здзяйсняць прававернаму яўрэю над кубкам віна ў пятнічную вячэру перад надыходам святой суботы ў кожным доме яўрэя ці ў сінагозе. Аб’ём віна, які быў вызначаны ў Талмудзе для рытуала кідуш – прыкладна 86-150 мілілітраў.

Рытуал кідуш таксама з’яўляўся часткай яўрэйскага вяселля, калі малады і маладая пілі віно з аднаго кубка, які адрозніваўся ад астатніх кідушных сасудаў тым, што быў на ножцы і быў падобны на старажытнагрэчаскую вазу – кратэр. Гэта частка вясельнага абрада называлася Шэва Брашот ці сем блаславенняў для маладой сям’і: Гвура (моц), Хесед (дабрата), Ціферэт (хараство), Нецах (вечнасць), Ход (прыгажосць), Ясод (фундамент), Біна (паразуменне).

Гісторыя захавала імёны майстроў, што выраблялі сярэбраныя кідушы, графіны і сподкі. Гэта вядомы ювелір са Шклова Ізраэль Ёселевіч Заходэр, яго спадкаемец Гірш Раўкін. Прадстаўлены таксама сярэбраныя вырабы мінскіх і полацкіх ювеліраў: падсвечнікі, кідушы, лыжкі. Асаблівую цікавасць уяўляе вясельны шкляны кідуш, выраблены венецыянскімі майстрамі ў сярэдзіне ХІХ ст.

Яшчэ адной адметнасцю з жыцця яўрэяў можна назваць цдакі ці скарбонкі. Гэта падарункі яўрэйскаму хлопцу ў дзень бар-міцвы, калі яму спаўнялася 13 год і адзін дзень. З гэтага часу хлопец вызначаўся як “сын запаведзі”, а значыць ужо адказваў за свае ўчынкі і павінен быў прытрымлівацца ў сваім жыцці 613 законаў Торы. У падараваную цдаку ён пачынаў збіраць грошы на сваё далейшае навучанне, бо без навукі, як гаварылі яўрэйскія цадзікі (мудрацы), немагчыма добра ўладкавацца ў жыцці.

Экспаніруецца Тора на пергаменце з Валожына, сярэбраная карона з літарай ש на Тору з Гродна.
Сапраўды каштоўным і рарытэтным прадметам можна лічыць Кнігу-гербарый з травамі і кветкамі Іерусаліма 1890 года.
Асобны раздзел экспазіцыі прысвечаны пабытовай культуры мінскіх яўрэяў: гісторыя кухні, медны посуд, інсталяцыя інтэр’ера.

Выстаўка працуе да 28 лютага 2021 г.

Уваходны білет дае права наведвання выстаўкі “Что растет на елке?” (да 17.01.2021) і экспазіцыі “Мінск губернскі. Дваранскі побыт”.

пл. Свабоды, 15
серада – нядзеля, 11.00 – 19.00
+375 17 337-24-30
minskmuseum.by

Кошт білетаў:
5,00 руб. — для дарослых
4,00 руб. — для студэнтаў, пенсіянераў
2,00 руб. — для школьнікаў
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка 30% при заказе пиццы навынос Титан
Все заведения