Фото - постер к выставке Technologies на AFISHA.TUT.BY

Technologies

Расписание

С 27 ноября по 15 декабря,
ВТ 11:00—19:00
СР 13:00—21:00
ЧТ–СБ 11:00—19:00

27 лістапада 2018 г. а 18 гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (пляцоўка – вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта Андрэя і Марыны Вярэнічаў «TECHNOLOGIES», на якім будуць прадстаўлены манахромныя і каляровыя творы-тэхнамедытацыі, выкананыя аўтарамі з выкарыстаннем плотэрнага друку і стужкі ORACAL.

Прэсс-канферэнцыя з нагоды адкрыцця выстаўкі адбудзецца 27 лістапада а 17 гадзіне.

Мастакоў цікавіць пытанне тэхналагізацыі мастацкага працэсу як у момант непасрэднага стварэння твора, так і ў вызначэнні крыніцы натхнення, матывацыі творчасці ўвогуле. Іх творы – гэта сваеасаблівы вынік сімбіоза сучасных лічбавых тэхналогій і абстрактнага мастацтва. Мастакі разумеюць працэс выканання сваіх прац як спантанна-аўтаматычнае, нават рытуальнае дзеянне, скіраванае на увасабленне «існаснага» праз «дададзены элемент» штучнай складаючай. Андрэй Вярэніч прынцыпова працуе ў чорна-белай гаме. Марына Вярэніч аддае перавагу паліхраміі.

Выстаўка працягнецца па 15 снежня 2018 г.

Вярэніч Андрэй Сцяпанавіч
Нарадзіўся ў 1961 г.
1976-1980 – навучэнец Мінскага мастацкага вучылішча імя А.К. Глебава.
1980-1985 – студэнт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
З 1986 – удзельнік мастацкіх выставак.
1986-2003 – выкладчык мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава (з 1995 г. – Віцебскі дзяржаўны універсітэт, з 1998 г. – імя П.М. Машэрава) і Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці (з 1995 г. – Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт).
У цяперашні час – дацэнт кафедры «Дызайн архітэктурнага асяроддзя» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта

Вярэніч Марына Пятроўна
Нарадзілася ў 1966 г.
1976-1979 – навучэнка Мінскага мастацкага вучылішча імя А.К. Глебава.
1984-1989 – студэнтка мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава.
У цяперашні час – старшы выкладчык «Дызайн архітэктурнага асяроддзя» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.

 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные выставки

  • Скидка 20% на все блюда основного меню по выходным 11:00-18:00 Чайхана
  • Скидка 30% в будние дни с 11.00 до 18.00 на основное меню Чайхана
Все заведения
0063297