Фото - постер к выставке Таццяна Малышава. Impression на AFISHA.TUT.BY
Юбилейные

Таццяна Малышава. Impression

Данное событие уже завершено.
Нравится выставка? Поделись с друзьями!
12 ліпеня 2017 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы Таццяны Малышавай “Impression”.

Выстава прымеркавана да 50-ці годдзя творчай дзейнасці мастачкі. Экспазіцыя ўключае 15 твораў з мастацкага шкла і 20 графічных кампазіцый. “Impression” – гэта вынік разважанняў, уражанняў, творчых пошукаў і спроб. У шкляных творах прасочваецца жаданне адлюстраваць не проста тэму, а выбудаваць свайго кшталту нацюрморт з асобных элементаў, разыграць ідэю мікра- і макрасвету, выкарыстоўваючы кантраст вялікіх шкляных формаў і зусім маленькіх «атамаў». Любімы выставачная прыём аўтара – размясціць экспазіцыю на люстраной плоскасці, як бы адарваць ад матэрыяльнай паверхні, дадаткова адлюстраваць для ўзмацнення дэкаратыўнага эфекту.

На выставе прадстаўлены і графічныя творы Таццяны Малышавай. Большая частка гэтых работ – акварэльныя манатыпіі з дапрацоўкай пяром і тушшу. Шматгадовае супрацоўніцтва з Музеем прыроды дазволіла мастачцы сур'ёзна вывучыць свет раслін, птушак, казурак, каштоўных камянёў і знайсці сваю тэхніку выканання – вельмі адметную, рамантычную і лірычную. Створаныя мастацкія вобразы выклікаюць багатыя гукавыя асацыяцыі за кошт перацякання колеру, вельмі “музычных” рытмаў, празрыстасці, якая робіць працы колерава-музычнымі, як бы шклянымі. “Мне падабацца сама ідэя накіда. Ты паспяваеш у адно імгненне, часта непаўторнае, зафіксаваць гэта ўражанне. Яно застаецца назаўжды ў нататніку мастака”, – тлумачыць аўтар.

Пасля заканчэння інстытута Таццяна Малышава, зачараваная шкларобствам, вырашыла памяняць лад жыцця гарадскога мастака на сельскае адасобленае жыццё. “Але бурнае творчае жыццё, якое зараджалася ў ціхім пасёлку Бярозаўка, дало нам, мастакам, пуцёўкі ў вялікае мастацтва не толькі ў СССР, але і за мяжой, – адзначае Таццяна. – Зараз на маім творчым рахунку больш за 160 выстаў”.

Малышава Таццяна Іванаўна нарадзілася 18 сакавіка 1947 гада ў г. Растоў-на-Доне ў сям'і вайскоўца. 1964 г. – скончыла музычную школу.
З 1967 г. вучылася на дэкаратыўна-прыкладным аддзяленні БДТМІ па спецыяльнасці «Кераміка і шкло».
1972 - 1985 гг. працавала мастаком у мастацкім аддзеле шклозавода «Нёман».
1976 г. - распрацоўка і выкананне падарункавай вазы для Л.І. Брэжнева «Ад працоўных Беларусі» на шклозаводзе «Нёман».
 Сябра Саюза мастакоў СССР з 1979 года. 160 персанальных, групавых, рэспубліканскіх, міжнародных выстаў і біенале шкла.
Працы экспанаваліся ў Маскве, С.-Пецярбургу, Кіеве, Севастопалі, Вільні, Панявежысе, Шаўляі, Таліне, Мінску, Гародні, Віцебску, Магілёве, Нясвіжы, Маладзечна, Ерэване, Эрфурце, Яблонец-на-Ніцы, Гаване, Варшаве, Кракаве, Загрэбе, Бамбеі.
Працуе ў манументальным мастацтве – інтэр'еры санаторыя «Беларусь» у Сочы, рэстаран «Спякота» у г. Панявежысе, люстры ў ювелірнай краме «Перліна», г. Шаўляй, свяцільні ў Епархіяльным упраўленні, г. Мінск, помнік загінуўшым воінам на Востраве Слёз у Мінску; а таксама ў галіне мастацкага шкла, у кніжнай і станковай графіцы, малюнку, акварэлі, манатыпіі.
У 1979 г. – узнагароджана дыпломам 2 ступені ВДНГ БССР
У 1981 г. – узнагароджана дыпломам 1 ступені ВДНГ БССР
У 2007 г. – на юбілейнай персанальнай выставе ўзнагароджана медалём "За заслугi ў выяўленчым мастацтве"
У 2009 г. – удзел у конкурсе на распрацоўку Алеі Зорак на Славянскім базары ў Віцебску па заданні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
У 2010 г. – удзельнік Першага Міжнароднага сімпозіума па шклу, шклозавод «Нёман»
У 2010 г. – Дзяржаўная стыпендыя за распрацоўку праекта па шклу «Спадчына»
2009-2010 гг. – сакратар дэкаратыўна-прыкладной секцыі БСМ
2010 г. - справаздачная выстава стыпендыятаў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
2012 г. - узнагароджана граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
2013 г. - лаўрэат ІІ-га беларускага трыенале дэкаратыўнага мастацтва «Белартдэко-2013» у намінацыі «Прафесіянал», шкло «Захаванне традыцый» - 1 месца.
У цяперашні час – сябра бюро секцыі ДПМ БСМ, сябра творчага аб'яднання «Рэзананс», сябра клуба бібліятэкі імя Цёткі, сябра клуба бібліятэкі імя Н. Крупскай. Робіць рэпартажы і артыкулы з выстаў дзіцячага малюнка, удзел у сумесных праектах школы мастацтваў №1 г. Мінска.
Супрацоўніцтва з выставачным цэнтрам Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь (арганізацыя выстаў, аўтарскія артыкулы, рэпартажы на канале «Культура»).
Арганізацыя рэпартажаў з 50-ю мінскімі і бярозаўскімі мастакамі па праблемах мастацтва ў праграме «Дыялогі аб мастацтве».

Тэрмін правядзенне выставы: з 12 па 23 ліпеня 2017 года, штодзень з 11.00 да 19.00, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў. 
  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
20170724