Фото - постер к выставке Сям`я на AFISHA.TUT.BY

Сям`я

Расписание

С 8 февраля по 3 марта,
ВТ–ВС 11:00—19:00

Упершыню на Беларусі 7 лютага 2019 г. а 18 гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (Музей сучаснага мастацтва – пр-т Незалежнасці, 47) адбудзецца сенсацыйная падзея! На выставе “СЯМ`Я” будзе рэпрэзентавана адзіная захаваная карціна вядомага мастака і педагога Алега Вікенцьевіча Луцэвіча і работы вучняў яго школы.

А таксама гледачы ўбачаць творы прадстаўнікоў чатырох пакаленняў адной сям`і – Сяргея і Святланы Катковых, Зоі і Ян-Вінцэнта Луцэвічаў і Зоі Літвінавай. У экспазіцыі будзе прадстаўлена цэлая эпоха ў развіцці беларускага жывапісу ад рэалізма і постімпрэсіянізма да ўласнай каларыстычнай школы і канцэптуалізма.

Выстава працягнецца па 3 сакавіка 2019 г.

Тэлефон для даведак: +375 17 243 24 68, +375 17 280 56 08

*****

АЛЕГ ЛУЦЭВІЧ (1924, Мінская вобласць – 2015, Мінск). Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча (1939–1941), пасля вайны – Маскоўскі мастацкі інстытут. Удзельнік партызанскага руху падчас Вялікай Айчыннай вайны. Вядомы педагог, жыў і працаваў у Мінску.

СЯРГЕЙ КАТКОЎ (1911, Пензенская губернія – 1976, Мінск). Беларускі савецкі мастак, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, педагог, «патрыярх беларускага жывапісу». Вучыўся ў Пензенскім мастацка-педагагічным тэхнікуме (1927–1931). Удзельнік мастацкіх выставак з 1928, сябра СМ БССР з 1946. У 1937 пераехаў у Мінск. Заснаваў і кіраваў першай у горадзе мастацкай студыяй пры Палацы піянераў и школьнікаў (1937–1939, 1946–1955). Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1956–1958), Рэспубліканскай школе-інтернаце музыкі и мастацкай творчасці для адораных дзяцей (1964–1966). З 1966 – заслужаны выкладчык БССР.

СВЯТЛАНА КАТКОВА (1941, Самарская вобласць). Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1956–1961), Беларускі дзяржаўны тэатральна–мастацкі інстытут (1961–1967). Удзельнік мастакіх выставак з 1966 г. Працавала ў галіне керамікі, манументальнага і станковага жывапісу.

ЗОЯ ЛУЦЭВІЧ (1970, Мінск). 1985–1989 – навучэнка Мінскага мастацкага вучылішча імя А.К. Глебава. 1989–1992 – студэнтка Беларускай акадэміі мастацтваў. 1992–1995 – навучанне ў Дзюсэльдорфскай акадэміі мастацтваў (Германія). I прэмія на "Белым фестывале" мастацтва, 1995, РМГ БСМ, Мінск. I премія на Республиканской мастацкай выстаўцы маладых мастакоў "Час. Прастора. Асоба", 1998, РМГ БСМ, Мінск.

ЗОЯ ЛІТВІНАВА (1938, Гомельская вобласць). У 1961 – скончыла Мінскае мастацкае вучылішча, ў 1967 – Беларускі дзяржаўны тэатральна–мастацкі інстытут. З 1970 – сябра Союза мастакоў СССР. Узнагароджана Ганаровым дыпломам Акадэміі мастацтваў СССР, прысуджана першая прэмія на Усесаюзнай выстаўцы жывапісу ў Маскве, прысуджана званне «Заслужаны деяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь», кавалера ордэна «За заслугі ў галіне літаратуры і мастацтва» Францыі і ордэн Францыска Скарыны Рэспублікі Беларусь.

ЯН-ВІНЦЭНТ ЛУЦЭВІЧ (1996, Мінск). Вучыўся ў гімназіі з беларускай мовай навучання №23. У 2018 скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (факультэт экранных мастацтваў). 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • Скидка 30% на основное меню в обеденное время c 12:00 до 15:00 Вестфалия
Все заведения
0063489