Фото - постер к выставке Сустрэча з майстрам на AFISHA.TUT.BY
Юбилейные

Сустрэча з майстрам

Расписание

С 17 февраля по 31 декабря,
СР–ВС 11:00—19:00

Нравится выставка? Поделись с друзьями!
17 лютага 2017 года ў 17.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выставачна-інтэрактыўнага праекта "Сустрэча з майстрам" і мерапрыемства "Вечар успамінаў", прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Андрэевіча Савіцкага (1922 - 2010).

На выстаўцы прадстаўлены ўнікальныя жывапісныя і графічныя работы, кніжная ілюстрацыя, фотаматэрыялы, дакументы і асабістыя рэчы славутага мастака з фондавых калекцый Музея гісторыі горада Мінска. Многія з прадстаўленых работ экспануюцца ўпершыню і яшчэ шырэй раскрываюць шматгранны геній М.А. Савіцкага.

Міхаіл Андрэевіч найперш вядомы як майстар сацрэалізму, стваральнік маштабных цыклаў "Беларусь партызанская", "Лічбы на сэрцы", "Чорная быль", "Запаведзі блажэнства", аўтар "Партызанскай мадоны", паўстае перад наведвальнікам выстаўкі ў новым абліччы. Мала хто ведае такую грань яго таленту як майстэрства кніжнага ілюстратара. У 1960-я гг. М.А. Савіцкі зрабіў шэраг малюнкаў на творы беларускіх пісьменнікаў для часопіса "Маладосць". Выстаўка знаёміць з ілюстрацыямі да аповесці "Трэцяя ракета" Васіля Быкава, дакументальнай аповесці пра Веру Харужую "Сэрца інакш не можа" Івана Новікава, рамана "Чакай у далёкіх Грынях" Івана Пташнікава.

Асабліва кранальнай старонкай творчасці М.А. Савіцкага з'яўляецца праца па афармленні дзіцячых кніжак. У экспазіцыі, можна не толькі ўбачыць арыгінальныя эскізы да казак "Зязюльчыны слёзы", "Зелянушка і кракатушка" Міхася Машары, але і пачытаць ва ўтульнай творчай атмасферы.

Сапраўдным адкрыццём выстаўкі можна лічыць студэнцкія работы Міхаіла Савіцкага, зробленыя ў часы вучобы ў Мастацкім інстытуце імя В.І. Сурыкава ў Маскве. Дзяўчына-натуршчыца сур'ёзна пазірае на гледача з далёкіх 1950-х гг. і не здагадваецца пра тое, што малады майстар за мальбертам - будучы народны мастак СССР і Беларусі. Тонкія лініі, геніяльнае пачуццё святла і ценяў, амаль фатаграфічная дакладнасць алоўка Міхаіла Савіцкага сведчаць пра талент выдатнага графіка.

Для творчасці Міхаіла Андрэевіча здаюцца зусім нетыповымі пейзажныя творы. У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя краявіды "ранняга" Савіцкага, напоўненыя сонечным святлом, зелянінай травы, яркімі фарбамі кветак, сасновым пахам высокага берага ракі.
Акрамя таго, працуе мультымедыйная зона, дзе ўвазе гледача ўпершыню прапануецца да прагляду дакументальны фільм пра Міхаіла Савіцкага, зняты ў 1996 г. рэжысёрам С.П. Жыткевічам, а таксама аўдыёзапісы аднаго з апошніх інтэрв'ю мастака.

Выставачны праект мае інтэрактыўны характар, дзе акрамя маўклівага дыялога з аўтарам, наведвальнікам будзе прапанавана адчуць сваё дачыненне да мастака - пачуць яго голас, убачыць рэдкія відэакадры, патрымаць ў руках аловак і, магчыма, павучыцца маляваць.

Выстаўка працуе да канца 2017 года.

Адрас: пл. Свабоды, 15
т. 321 24 30 

Входные билеты:

Индивидуальное посещение: взрослые - 2,5 - 3 руб.; учащиеся школ и ССУЗов - 1 руб.; студенты - 1,5 - 2 руб.
Экскурсионное обслуживание (учащиеся школ, ССУЗов): 10 руб. – для группы до 15 человек; 15 руб. – для группы от 15 человек
Экскурсионное обслуживание (взрослые, студенты ВУЗов): 20 руб. – для группы до 15 человек; 25 руб. – для группы от 15 человек
  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения