Фото - постер к выставке Спяшайцеся з паэтам стрэцца… на AFISHA.TUT.BY

Спяшайцеся з паэтам стрэцца…

0+
Данное событие уже завершено.
Нравится выставка? Поделись с друзьями!
Спяшайцеся з паэтам стрэцца…
Выстаўка партрэтаў Якуба Коласа з фондаў музея


14 жніўня 2017 г. у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё выстаўкі мастацкіх партрэтаў Якуба Коласа “Спяшайцеся з паэтам стрэцца…” ў рамках музейнага выставачнага праекту “Словы і рэчы: невядомыя калекцыі”, прымеркаваны да 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
Класік беларускай літаратуры, народны паэт Беларусі Якуб Колас – аўтар шырокіх эпічных твораў у паэзіі і прозе. Яго жыццё і творчасць – невычэрпная крыніца тэм для жывапісцаў, скульптараў, майстроў кніжнай і станковай графікі, а таксама дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Над партрэтамі паэта працавалі і працуюць такія вядомыя мастакі і скульптары – Я. Кругер, В. Волкаў, М. Гусеў, А. Шаўчэнка, У. Сулкоўскі, У. Стальмашонак, Л. Дударэнка, Г. Паплаўскі, М. Апіёк, В. Кожух, З. Азгур, А. Анціпін і інш.
Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены партрэты Якуба Коласа, створаныя знакамітымі беларускімі мастакамі В. Волкавым, Г. Паплаўскім, У. Сулкоўскім, С. Федарэнкам.

Асаблівую каштоўнасць прадстаўляюць прыжыццёвыя партрэты песняра. У чэрвені 1940 года падчас знаходжання Якуба Коласа на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве маладым беларускім мастаком З. Паўлоўскім быў створаны партрэт паэта за працай. А ў 1942 годзе падчас святкавання 60-годдзя Якуба Коласа рускім мастаком-графікам Т. Жырмунскай у Ташкенце быў зроблены яшчэ адзін унікальны партрэт. Ён пранізліва перадае той боль і хваляванне за Радзіму і лёс беларускага народа, якія перажываў Якуб Колас падчас эвакуацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Упершыню будзе экспанавацца раней невядомы графічны партрэт Якуба Коласа, які размешчаны на вокладцы перыядычнага выдання “Белорусский иллюстрированный календарь” за 1944 г., якое выйшла з друку ў Буэнас-Айрэсе.
“Павага народа, памяць пра барацьбіта за шчасце, светлае будучае ўвекавечаны буйнейшай манументальнай работай З. Азгура – помнікам вялікаму песняру, устаноўленым на плошчы, якая носіць яго імя ў сталіцы нашай рэспублікі.” – пісаў беларускі мастак-графік, мастацтвазнаўца Ю. Карачун у прадмове да кнігі “Якуб Колас у творчасці мастакоў”. На выстаўцы прадстаўлены фотаздымкі, якія раскрываюць перад намі творчы працэс стварэння бюста пісьменніка З. Азгурам у сваёй майстэрні. Таксама прадстаўлены бюсты Якуба Коласа, якія зроблены беларускім скульптарам У. Летуном.

Запрашаем Вас адчуць шматгранную асобу Якуба Коласа праз успрыняцце яго духоўнай глыбіні і літаратурнага таленту знакамітымі творцамі свайго часу і ўвасабленне гэтага вопыту ў творах мастацтва.
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения