Фото - постер к выставке Сімвалы Беларусі. У пошуках на AFISHA.TUT.BY

Сімвалы Беларусі. У пошуках

Расписание

С 27 июня по 29 июля,
СР–ВС 11:00—19:00

26 чэрвеня 2018 года ў 18.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё фотапраекта Ірэны Гудзіеўскай «Сімвалы Беларусі. У пошуках ... », прысвечанага Году малой радзімы.

Буслы, зубры, лён. Хлебныя палі і васількі. Палессе і пушчы. Замкі і вежы ...
Калі і чаму яны сталі сімваламі Беларусі? Што мы ведаем пра іх і ці ўмеем імі ганарыцца?
Фотапраект «Сімвалы Беларусі. У пошуках ... » імкнецца данесці да кожнага сэрца годнасць і аптымізм беларускіх сімвалаў, тое міфічнае і сапраўднае, што ўтрымліваецца ў генетычнай памяці самаго народа. За кожным пейзажам фотамастака Ірэны Гудзіеўскай - шчырая гісторыя, за кожнай фарбай у апярэнні птушкі - павер'е, звычай або песня. І расказаны яны візуальнай мовай сучаснага чалавека - праз мастацтва фатаграфіі.

Праект «Сімвалы Беларусі. У пошуках ... » - працяг вялікай аўтарскай тэмы «Зачараванне», якая пачалася больш за 8 гадоў таму разам з Тамарай Ганчаровай з трох сімвалаў - «Пушча. Лён. Прыгажунi» і прадстаўлена ў Беларусі, многіх еўрапейскіх краінах і ЗША.

На выставе «Сімвалы Беларусі. У пошуках ... » экспануецца каля 80 выдатных фотаработ на палотнах, друк якіх стаў магчымым дзякуючы падтрымцы ААТ «Прыорбанк». Непаўторныя фотаработы І.Гудзіеўскай, прысвечаныя беларускім сімвалам, натхнілі пісьменніцу Лёлю Багдановіч на цыкл «Бабулiны казкi», якія на радыё «Мінская хваля» чытае Тамара Вяцкая. Кампазітар Леанід Шырын напісаў выдатную музыку для праекта.
І кожнага наведвальніка выставы, несумненна, чакаюць эмацыйныя адкрыцці і хвалі натхнення!

Ірэна Гудзіеўская -
фотамастак, працуе ў галіне мастацкай фатаграфіі і рэкламы. Пачала творчы шлях з выставы 64 Eme Salon de Printemps у Парыжы ў 1994 годзе. З гэтага часу Ірэна актыўна ўдзельнічае ў буйных выставачных праектах, журы конкурсаў моды і дызайну; стала пераможцам міжнародных фестываляў рэкламы; супрацоўнічае з беларускімі, расійскімі, еўрапейскімі часопісамі. Ірэна Гудзіеўская - член Беларускага грамадскага аб'яднання фатографаў.

Асноўныя выставы і праекты:
1994 г. - выстава 64 Eme Salon de Printemps, Парыж, Францыя.
1994 - 2012 гг. - удзел у калектыўных выставах «Зiмовыя гульнi», «Iншы горад», «Вясновыя падарожжы», «Кветкавы рай» у Нацыянальным мастацкім музеі, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (Мінск), Карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі, Палацы Румянцавых-Паскевічаў (Гомель).
2013 - 2017 гг. - праект «Зачараванне» у Доме Масквы (Мінск), Нацыянальным гістарычным музеі, у межах «Славянскага базару» (Віцебск), у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у Аўстрыі, Польшчы, Венгрыі, Славеніі, Літве, ЗША.
2017 г. - праект «Зачараванне» заняў 2 месца ў міжнародным фестывалі рэкламы «Белы квадрат» (намінацыя «Стратэгія прадзвіжэння»).


Любоў Гаўрылюк, арт-крытык,
кіраўнік секцыі фотакрытыкі
Беларускага грамадскага аб'яднання фатографаў


Уваход на адкрыццё выставы па запрашальным білетам.
Для наведвальнікаў выстава працуе з 27 чэрвеня да 29 ліпеня 2018 года. Уваход вольны.

Адрас: пл. Свабоды, 15
+375 17 337 24 30
minskmuseum.by

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

0061515