Фото - постер к выставке Сілуэты спадчыны на AFISHA.TUT.BY

Сілуэты спадчыны

Расписание

С 3 декабря по 28 января,
ПН–ПТ 09:00—18:00

У вандроўку па цікавосткам беларускай зямлі запрашае аўтар кнігі «150 залатых маршрутаў маёй Беларусі» Уладзімір Цвірка. Гэта экспазіцыя з’яўляецца аўтарскім фотапраектам мастака і вандроўніка Уладзіміра Цвіркі.

«Сілуэты спадчыны» прадстануць перад гледачамі вобразамі касцёлаў і цэркваў розных архітэктурных стыляў з усіх куткоў Беларусі. Адны з іх уражваюць сваёй гісторыяй, другія прыгажосцю, непаўторнасцю. Гэтыя архітэктурныя помнікі маюць розную ступень захаванасці. Але ўсе яны з’яўляюцца сапраўднай каштоўнасцю беларускай нацыі, яны адлюстроўваюць унікальнасць нашай зямлі, нашай нацыі, душы беларускага народа.

На выставе таксама будуць прадстаўлены фотаздымкі помнікаў сядзібна-паркавай архітэктуры, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Датуюцца яны ХVІ — пачаткам ХХ стагоддзяў. У мінулыя стагоддзі ўзвядзенне сядзібаў даручалася лепшым архітэктарам Еўропы. Сядзібы ўзнікалі са спалучэння розных відаў мастацкай дзейнасці: архітэктуры, паркабудаўніцтва, жывапісу, скульптуры. У кожнай з іх свая гісторыя і, падчас, цікавая легенда.

Усе жадаючыя змогуць азнаёміцца з экспазіцыяй у Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь да 28 студзеня 2019 года з 9 да 18 гадзін.

Звяртаем увагу, уваход у бібліятэку ажыццяўляецца па прад’яўленні пашпарта!

Месца правядзення: г. Мінск, вул. Савецкая, 11 (правае крыло Дома Урада).
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные выставки

0063297