Фото - постер к выставке *SCAPE на AFISHA.TUT.BY

*SCAPE

Расписание

С 6 июля по 27 июля,
ПН–ВС 12:00—21:00

Нравится выставка? Поделись с друзьями!
6 ліпеня а 19:00 у галерэі культурніцка-адукацыйнага цэнтру ЦЭХ адкрыецца групавая выстава *SCAPE. Свае працы пакажуць маладыя мастакі з Чэхіі, якія працуюць з новымі медыямі. У аснове выставачнага праекту ляжыць тэма пейзажу і яе адлюстраванне ў мастацтве сродкамі сучасных тэхналогіяў.

На адкрыцці можна пазнаёміцца з удзельнікамі праекту, таксама адбудзецца аўдыё-візуальны перформанс. Уваход на адкрыццё вольны.

Праект стварылі мастачкі і мастакі, якія атрымліваюць адукацыю на кафедры лічбавай выявы факультэту мастацтва і дызайну ва Універсітэце Яна Евангеліста Пуркіне (горад Усці-над-Лабэм, Чэхія). На выставе экспануюцца творы Паліны Хаценкі, Яна Кромбгольца, Карыма Тарак’і, Івы Поланэцкі, Францішка Пэхачка.

Аўтаркі і аўтары праекту *SCAPE асэнсоўваюць краявіды з дапамогаю сучасных тэхналогіяў. Пейзажнасць, якая традыцыйна знаходзіла сваё выяўленне ў статычнай двухмернай тэхніцы алейнага жывапісу і графікі, будзе паказаная гледачу праз інтэрактыўную інсталяцыю, відэамэпінг, камп’ютарную генераваную выяву, інсталяцыю для канкрэтнага месца. Адно з пытанняў, якое ўздымае выстава, – магчымасць судакранання класічнага жанру з сучаснымі тэхналогіямі, якія ўсё больш уплываюць на мову мастацтва.

Зварот да пейзажнай тэматыкі не абмоўлены выключна пытаннем прагрэсу. Аўтары разглядаюць прастору ў тым ліку ў якасці месца памяці, што ўтрымлівае ў сабе адбіткі мінулага як пэўнае сведчанне персанальных гісторыяў людзей. Удзельнікі працуюць з эмацыйнасцю пейзажу падарожжа, рамантычнымі краявідамі ў творах XVIII–XIX ст., канструююць фантастычныя, нерэальныя асяродкі, звяртаюцца да гістарычнага мемарыяльнага ландшафту ў Беларусі.
____________________________
У межах выставы *SCAPE будзе зарганізаваная праграма публічных сустрэчаў з удзелам мастакоў і прадстаўнікоў універсітэту.
13 ліпеня. Новыя тэхналогіі ў мастацтве. Лекцыя.
20 ліпеня. Экскурсія па выставе з удзелам аўтарак і аўтараў.
27 ліпеня. Праца з відэавыявай і аўдыё ў сучасным мастацтве. Ўоркшоп.
____________________________
Выставу можна наведаць з 7 па 27 ліпеня з 12:00 да 21:00 у галерэі ЦЭХ (Кастрычніцкая 16, ст. м. «Першамайская», 2-і паверх, уваход праз бар «Хуліган»)
Уваход на выставу 4 р. (2 р. ільготны).

Уваход на адкрыццё вольны!
 
  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
20170724