Фото - постер к выставке Ракурсы творчасці на AFISHA.TUT.BY

Ракурсы творчасці

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!
13 лютага а 17-й гадзіне ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры
адбудзецца адкрыццё выстаўкі да 105-годдзя з дня нараджэння
народнага мастака Беларусі Паўла Васілевіча Масленікава.


Павел Васілевіч Масленікаў нарадзіўся 14 лютага 1914 г. у вёсцы Нізкая Вуліца Магілёўскага раёна. Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча (1938) і Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе (1953). З 1938 г. – мастак Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі (у 1946–1960 гг. мастак-пастаноўшчык). З 1960 г. выкладае ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (у 1960–1964 гг. рэктар, у 1967–1979 гг. загадчык кафедры). Дэкарацыйнай творчасці Масленікава характэрныя вобразнасць, маляўнічасць, арганічнае спалучэнне музычных і візуальных вобразаў. Сярод яго тэатральных работ ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі – «Трыльбі» А. Юрасоўскага (1940), «Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева і «Прададзеная нявеста» Б. Сметаны (1949), «Салавей» М. Крошнера, «Чырвоны мак» Р. Гліэра, «Дэман» А. Рубінштэйна (1950), «Тоска» Дж. Пучыні (1950, 1969), «Паяцы» Р. Леанкавала і «Запарожац за Дунаем» С. Гулак-Арцямоўскага (1951), «Іаланта» П. Чайкоўскага, «Страшны двор» С. Манюшкі (1952), «Лакмэ» Л. Дэліба (1953), «Маладая гвардыя» Ю. Мейтуса (1954), «Фра-Д’ябала» Ф. Абера (1955), «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага і «Карсар» А. Адана (1957), «Яснае світанне» А. Туранкова (1958), «Баядэрка» Л. Мінкуса (1959), «Сцежкаю грому» К. Караева і «Цыганскі барон» І. Штрауса (1960), «Баль-маскарад» Дж. Вердзі (1961), «Джаконда» А. Панк’елі (1962), у Беларускім дзяржаўным тэатры імя Янкі Купалы – «Цудоўны скарб» П. Малярэўскага (1949), «Шчасце паэта» В. Віткі (1952), «Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча (1954), у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі – «Варвары» М. Горкага (1952), у Тэатры юнага гледача – «Як гартавалася сталь» паводле М. Астроўскага (1956) і інш.

Павел Масленікаў – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1954), народны мастак Беларусі (1994), кандыдат мастацтвазнаўства (1960). Аўтар раздзела «Мастацтва Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» для «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 8, 1977), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 4-6, 1990–1994) і шматлікіх мастацтвазнаўчых публікацый.

На выстаўцы будуць прадстаўлены эскізы дэкарацый да спектакляў, мемарыяльныя рэчы мастака, фотаздымкі.
Выстаўка дэманструецца з 14 лютага па 3 сакавіка.



Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры
Адрас: г. Мінск, зав. Музычны, 5
Без выхадных з 10:00 да 17:30
тэл. 220-26-67


 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • Скидка 20% при заказе блюд навынос Чайхана
  • Скидка 30% ночная на всё меню кухни с понедельника по пятницу 00:00-08:00 в Döner Kebab на Сурганова, 61 Дёнер Кебаб / Döner Kebab
Все заведения
0064758