Фото - постер к выставке Птушкі зімой на AFISHA.TUT.BY

Птушкі зімой

Расписание

С 8 декабря по 3 марта,
ПН–ВС 10:00—18:00

8 снежня 2018 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Музей прыроды і экалогіі” (вул. М. Багдановіча, 9А) адкрываецца выстава “Птушкі зімой”.

Экспазіцыя цалкам складзена на падставе фондавых калекцый Музея прыроды і экалогіі. Наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з прадстаўнікамі птушынай фаўны. З крумкачамі, вераб’ямі і шпакамі мы сустракаемся практычна на кожным кроку – у вёсцы, горадзе, парку… А вось попаўзня, які здабывае сабе корм на ствалах дрэў, альбо таўстадзюба, які жыве на тэрыторыях ад Брытанскіх выспаў да Японіі, з першага погляду пазнае не кожны.
Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена больш за 30 відаў птушак, якія зімуюць у Беларусі. Выстава будзе цікавая як дзецям, так і дарослым, якія змогуць узбагаціць свае веды аб роднай прыродзе, а таксама пераканацца ў неабходнасці беражлівых адносін да птушак.

Кошт уваходнага білета: для дарослых – 2,5 руб., для студэнтаў – 2 руб., для дзяцей – 1,5 руб.

Выставу можна наведаць з 8 снежня 2018 г. да 3 сакавіка 2019 г.
Музей працуе з 10.00 да 18.00, каса – з 10.00 да 17.30, без выхадных.

Тэлефон для даведак: (017) 237 46 94, (017) 327 06 33.
www.pryroda.histmuseum.by
 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные выставки

  • Скидка 20% при заказе блюд навынос Чайхана
  • Скидка 20% с 17 до 22 на основное меню действует по понедельникам Лилу / Lilou
Все заведения
0063297