Фото - постер к выставке Полымя ваенных дзён на AFISHA.TUT.BY

Полымя ваенных дзён

Сохранить
Сохранить событие
С 23 июня по 15 сентября,
ПН–ПТ 10:00—20:00
СБ 10:00—18:00
Национальная библиотека Беларуси
г. Минск, пр-т Независимости, 116

О событии

Выстаўка графікі «Полымя ваенных дзён» – чарговы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаны 75-годдзю Перамогі
ў Вялікай Айчыннай вайне.

23 чэрвеня 2020 года а 17-й гадзіне ў галерэі «Ракурс» (прасп. Незалежнасці, 116, 2-гі паверх) адбудзецца адкрыццё выстаўкі графікі «Полымя ваенных дзён», прысвечанай 75-годдзю Парамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і прымеркаванай да Дня Незалежнасці.

На выстаўцы прадстаўлены графічныя работы з мастацкага фонду грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў». Аўтары работ – беларускія мастакі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.

Распачынаюць экспазіцыю графічныя работы народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча. Сюжэты серый аўтара напоўнены жахам і трагедыяй чалавека, які апынуўся перад бесчалавечнымі абставінамі, перад жорсткай неабходнасцю ўдзельнічаць у іх.

Экспазіцыю дапаўняюць замалёўкі беларускіх графікаў – відавочцаў ваенных падзей: Яўгена Зайцава, Івана Ціханава, Сяргея Каткова, Віктара Сахненкі, Віктара Ждана, Мікалая Абрыньбы, Розы Дубар, Сяргея Раманава і Міхаіла Сеўрука. «Ні адна з гэтых ваенных замалёвак ніколі раней не экспанавалася. Менавіта на выстаўцы «Полымя ваенных дзён» упершыню будуць прадстаўлены ўвазе гледача невядомыя работы прызнаных беларускіх аўтараў», – паведамляе старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык.

Запрашаем на выстаўку. Наведвальнікам запомніцца кожная з работ.

Наведаць выстаўку можна да 15 верасня 2020 года ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).

Дата заканчэння выстаўкі можа быць зменена.

Уваход на адкрыццё вольны, у іншыя дні – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33.

 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

0070590