Фото - постер к выставке Польшча – краіна аб’ектаў ЮНЕСКА на AFISHA.TUT.BY

Польшча – краіна аб’ектаў ЮНЕСКА

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!

5 жніўня 2018 года а 12-й гадзіне ў дворыку Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды 15) адбудзецца вернісаж вулічнай выставы “Польшча – краіна аб’ектаў ЮНЕСКА”, падрыхтаванай Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча, Польскай Турыстычнай Арганізацыяй, Польскім Інстытутам у Мінску і ДУ «Музей гісторыі горада Мінска» ў межах святкавання Дня Польшчы ў Мінску.

Польшча прапануе непаўторнае падарожжа па ўнікальных скарбах гісторыі і прыроды. Гэта краіна можа пахваліцца пятнаццаццю з амаль тысячы аб'ектаў, уключаных у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.


Акрамя гістарычных цэнтраў Кракава і Торуні з іх старажытнымі будынкамі, Польшча ганарыцца варшаўскім Старым горадам. Сталіца ўразіла экспертаў ЮНЕСКА маштабам рэканструкцыйных прац, беспрэцэдэнтных у гісторыі чалавецтва.

Сярэднявечны замак у Мальбарку дапоўніў пералік польскіх каштоўнасцей у прэстыжным спісе. Гэта самы вялікі цагляны будынак у свеце.
Польшча прыцягвае турыстаў незвычайнымі ландшафтамі, паркамі, драўлянымі касцёламі і цэрквамі – сведчаннем прафесіяналізму старых майстроў і пачэснага месца рэлігіі. Краіна ганарыцца выбітным архітэктурным шэдэўрам – Залай Стагоддзя ў Вроцлаве.

Сярод прыродных аб’ектаў у Спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Белавежская пушча ўяўляе сабой комплекс рэліктавых лясоў, унікальны ў маштабе ўсёй Еўропы.

Аўшвіц-Біркенаў – нямецкі нацысцкі канцэнтрацыйны лагер і лагер смерці (1940-1945) – аб’ект, які заняў належнае месца ў памяці людзей і ў спісе Сусветнай спадчыны.

Апошнім, пятнаццатым аб’ектам, унесеным у спіс ЮНЕСКА на пачатку ліпеня бягучага года, сталі Тарноўскія Горы – унікальны горнапрамысловы цэнтр, былыя шахты, дзе вялася здабыча срэбнай руды, свінцу, цынку, а таксама пітной і прамысловай вады.

Выстава будзе працаваць да 26 жніўня 2018 года
Уваход вольны.
 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие выставки

Самые популярные выставки

  • Скидка 20% при заказе блюд навынос Чайхана
  • Скидка 20% на все блюда основного меню по выходным 11:00-18:00 Чайхана
Все заведения
0063297