Фото - постер к выставке Pencil & пэндзаль на AFISHA.TUT.BY

Pencil & пэндзаль

Расписание

С 30 октября по 15 января,
ПН–ПТ 10:00—21:00
СБ–ВС 10:00—18:00

30 кастрычніка 2018 года ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адкрылася рэтраспектыўная выстаўка кніжнай графікі Паўла Татарнікава «Pencil & пэндзаль».

На выстаўцы сусветна вядомага кніжнага ілюстратара Паўла Татарнікава «Pencil & пэндзаль» прадстаўлены больш за 90 графічных работ – ілюстрацый да папулярных у Беларусі і за мяжой выданняў.

У скарбонцы мастака – вобразы гістарычнай Беларусі Анатоля Бутэвіча, Уладзіміра Арлова і Уладзіміра Ягоўдзіка; ілюстрацыі да англійскай і французкай класікі – твораў Уiльяма Шэкспіра і Аляксандра Дзюма; шатландскай прозы – Роберта Льюіса Сцівенсана; кітайскага эпасу «Нябесны iмператар i 10 сонцаў»; беларускіх народных казак і сусветна вядомых казак аўтарства Ганса Хрысціяна Андэрсена; ілюстрацыі да выдання паводле лiбрэта аднайменнай оперы Рыхарда Вагнера «Золата Рэйна» і шмат іншых работ. Графіка Паўла вылучаецца вытанчанасцю, выверанасцю і дакладнасцю элементаў. Кожная дэталь напоўнена глыбокім філасофскім зместам. Можна сказаць, што кожны яго твор – гэта раман, прасякнуты шчырай павагай да прадмета выяўлення.

Павел Юр'евіч Татарнікаў – беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар, дацэнт кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, член Беларускага саюза мастакоў, акадэмік Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва, удзельнік мноства выставак у розных краінах свету, дыпламант і лаўрэат шматлікіх конкурсаў, вядучы мастак у галіне ілюстравання беларускіх казак і гістарычных выданняў.

«Pencil & пэндзаль» – рэтраспектыўная выстаўка графікі мастака, які больш за два дзесяцігоддзі ўпрыгожвае і робіць прывабнымі дзясяткі кніг розных аўтараў, рознага зместу, для аўдыторыі самага рознага ўзросту.

Запрашаем наведаць выстаўку ў галерэі «Лабірынт» да студзеня 2019 года.

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by
 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие выставки

Самые популярные выставки

  • Скидка 20% на доставку блюд при заказе он-лайн Натврис Хе
Все заведения
0063297