Фото - постер к выставке Партрэт. ХХІ стагоддзе на AFISHA.TUT.BY

Партрэт. ХХІ стагоддзе

 
Данное событие уже завершено.

О событии

З 15 красавіка 2021 года па 4 мая 2021 ў галерэі Беларт Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса,4 мастак Генадзь Драздоў прадстаўляе новы аўтарскі праект “Партрэт. ХХІ стагоддзе”. Галерея працуе штодзённа з 11.00 да 20.00, акрамя суботы і нядзелі.

Уваход вольны.

“Усялякі мастацкі твор, і партрэт у тым ліку, створаны ў наш час нясе ў сабе адбітак культурна-эстэтычнага кода XXIст. Нават калі мы звяртаемся да асоб і падзей міулых часоў і эпох, мы знаходзімся пад уплывам мастацка-пластычных тэндэнцый, тэхналогій сёнешняга часу. У гэтым сэнсе кропка адліка і назва выставы – “Партрэт XXI ст.”
Партрэт - самы складаны жанр у выяўленчым мастацтве і патрабуе велізарнага майстэрства, практычнага досвіду, назіральнасці, і асабліва псіхалагічны партрэт.
Сённе большасць людзей ходзяць у масках, але гэта не маскі ад соvid, а “дзяжурная” усмешка, несур’езная сур’езнасць, фальш і г.д. Задача мастака зняць гэтую маску, аголіць душу і пластычнымі сродкамі намаляваць чалавечую сутнасць.
У 2011 г. я з гуманітарнай місіяй наведаў дзіцячую ўстанову для дзяцей з адхіленнямі ў развіцці. Непасрэднасць, чысціня, глыбіня і невытлумачальнасць іхных твараў і вобразаў уразілі настолькі, што я вырашыў стварыць цыкл партрэтаў гэтых дзетак. У гэтых дзетак няма масак, яны такія якія есць насамрэч. Яны надзвычай цікавыя выяўленча і не агрэсіўныя ў адрозненні ад агрэсіі і дуалізма сёнешняга часу.
Фатаграфіі таксама адбіралісь з маей калекцыі па прынцыпу вобразнай мастацкай адметнасці, глыбіні псіхалагічнага стана і цікаўнасці самаго чалавека як асобы. У большасці гэта таленавітыя вядомыя людзі з пакручастым лесам і адметнай біяграфіяй.
Спалучэнне мастацкіх сродкаў выяўленчага мастацтва жывапісу і фатаграфіі -- адметнасць і крэатыў выставы “Партрэт XXI ст.”
Генадзь Драздоў

Генадзь Драздоў
нарадзіўся 11 сакавіка 1959 г. у в. Паддуб’е Рагачоўскага раёна Гомельская вобласці.
Скончыў Мінскую мастацкую навучальню імя А. Глебава (1979), Беларускую акадэмію мастацтваў (1989). Вучыўся ў Івана Чухраева, Віктара Маркаўца.
Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1999 г.
У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1981 г.
Творы экспанаваліся на выставах у Беларусі, Польшчы, Чэхіі, Нямеччыне, ЗША, Нарвегіі, Бельгіі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Украіне, Расеі.
Наладзіў больш за дзесяць персанальных выставаў у Беларусі і за яе межамі.
Працуе ў галіне графікі, жывапісу, мастацкіх праектаў.
Найбольш значныя творы: “Малітва аб незалежнасці Беларусі”, “Рэхаформ”, “Вяртанне блуднага сына”, “Шлях вузкай брамай”, “Час восені”, “Пакінуты Беларускі дом”, нізка “Фрагменты беларускага барока”.
Узнагароджаны дыпломам І ступені за серыю графічных працаў на ІІ Мінскай міжнароднай выставе графікі (2009), дыпломам ІІІ ступені (у намінацыі лічбавае фота) на І V Мінскім міжнародным фестывалі лічбавага мастацтва (2013).
Аўтар шматлікіх канцэптуальных праектаў: “І Фэст Беларускага духоўнага мастацтва”, Мінск, Палац мастацтва (1999); “ ART рэйтынг”, Мінск, галерэя “Золата” (2001); “Перформанс “Вясны””, Мінскі касцёл св. Сымона і Алены (2001); Кіеў (2005); “ІІ Фэст Беларускага духоўнага мастацтва”, Мінск, Палац мастацтваў (2012), «Міратачэнне” (2017), Мінск, галерэя Беларт
Творы захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у прыватных калекцыях.
У 2011 – 2016 гг. Старшыня Рады творчай суполкі “Пагоня”.
Жыве і працуе ў Мінску.

 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии

0073205