Фото - постер к выставке Памяці Лявона Баразны на AFISHA.TUT.BY

Памяці Лявона Баразны

Расписание

С 15 декабря по 15 февраля,
СР–ВС 10:00—17:00

Музей беларускага народнага мастацтва ў Раубічах запрашае 15 снежня а 12 гадзіне на адкрыццё выставы “Памяці Лявона Баразны”, прысвечанай 90 гадавіне з дня нараджэння.

Мастак, этнограф, грамадскі дзеяч, удзельнік беларускага Адраджэння… Яго працы і да сёння натхняюць яго паслядоўнікаў. Як мастак-графік даследаваў і рабіў замалёўкі беларускіх строяў ды арнаментаў. Як мастак-жывапісец ствараў партрэты ды пейзажы, прасякнутыя любоўю да гэтай зямлі. Першым пачаў вывучэнне гравюр Францыска Скарыны. Разам з паплечнікамі стварыў праект рэстаўрацыі Верхняга Горада і вуліцы Няміга. Усё гэта – адзін чалавек. Лявон Баразна за сваё нядоўгае жыццё пакінуў багатую спадчыну.

На выставе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з рознымі аспектамі дзейнасці Лявона Баразны. Святочнае адкрыццё адбудзецца ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раубічах 15 снежня а 12 гадзіне. Працягнецца выстава 2 месяцы.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. +37517 5074469 і +37529 1353241
Музей працуе ср-нядз. з 10.00 да 17.00
Кошт уваходнага квітка: школьнікі – 2 руб., дарослыя – 3 руб.
 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

0062601