Фото - постер к выставке Палітра вясны. Пакуль расце трава на Беларусі на AFISHA.TUT.BY

Палітра вясны. Пакуль расце трава на Беларусі

 

О событии

Праект-віншаванне да Дня жанчын адкрыецца ў Нацыянальнай бібліятэцы!

3 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2-гі паверх, пр. Незалежнасці, 116) адкрыецца выстаўка акварэлі і малюнка “Палітра вясны. Пакуль расце трава на Беларусі”

Гэта першая экспазіцыя з шэрагу мастацкіх выставак, якія праводзіць Нацыянальная бібліятэка Беларусі да вясновых святаў. Праект-віншаванне “Палітра вясны. Пакуль расце трава на Беларусі” прысвечаны Дню жанчын і прызначаны нагадаць пра хуткае абуджэнне прыроды. Паэтычны радок “Пакуль расце трава на Беларусі” ў назве выстаўкі падказвае, што на гэты раз у цэнтры творчай увагі мастакоў – багацце лугавога разнатраўя, чароты, імхі, ягаднікі, пяшчотныя вясновыя парасткі, што праціскваюцца праз леташнюю лістоту, шэпт сціплых сухацветаў.

У гэтым годзе палітра вясны прадстаўлена работамі такіх беларускіх акварэлістаў, як Уладзімір Рынкевіч, Вікторыя Іл’інская, Алесь Квяткоўскі, Вера Каўзановіч, Мікалай Аўчыннікаў, Ягор Арцюхоў, Рыгор Мяжуеў, Алена Шычко, Сяргей Пісарэнка, Наталля Авер’янава, Галіна Хайдарава, Фелікс Гумен і інш.

З вясновым святам жанчын віншуюць прафесійныя і маладыя мастакі, педагогі, сябры творчых суполак, студэнты мастацкіх спецыяльнасцей ВНУ, заўзятыя мастакі-аматары акварэлі і арыгінальнай графікі.

Арганізатарамі выстаўкі акварэлі і малюнка сталі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, арт-студыя “Аквавір” (кіраўнік Уладзімір Рынкевіч) і Беларускі саюз мастакоў. Адбор экспанатаў адбываўся па конкурснаму прынцыпу. Сярод выстаўленых твораў аўтарытэтнае журы вызначыць лепшыя працы.

На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра
Выстаўка будзе працаваць да 15 мая 2021 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена
Тэл. для даведак: (8 017) 293 28 81
E-mail: pr@nlb.by
 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии

Самые популярные события

  • Дарим подарок на день рождения: при покупке хачапури по-мегрельски - второй хачапури в подарок  Амели
  • Студентам скидка 30% на шаурму и хачапури Амели
Все заведения
0073135