Фото - постер к выставке Паэзія чалавечай душы на AFISHA.TUT.BY
Фотография

Паэзія чалавечай душы

6+
Данное событие уже завершено.
Нравится выставка? Поделись с друзьями!
10 жніўня 2017 г. а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы (г. Мінск, вул. Янкі Купалы, 4) адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі Войтэха Рушына (Славакія) “ПАЭЗІЯ ЧАЛАВЕЧАЙ ДУШЫ”.

Войтэх Рушын – доктар прыродазнаўчых навук (Карлаў універсітэт, Прага, 1975), доктар фізіка-матэматычных навук (Славацкая Акадэмія навук, Браціслава, 1994), вядучы навуковы супрацоўнік астранамічнага інстытута Славацкай Акадэміі навук, удзельнік 21 навуковай экспедыцыі для назірання поўнага сонечнага зацьмення ў розных кропках Зямлі, вывучае фізіку сонечнай кароны і пратуберанцы.

Але, нягледзячы на свой прафесійны інтарэс да зоркі з імем Сонца, астраном іншую частку жыцця прысвяціў людзям. У біяграфіі сусветнавядомага навукоўца Войтэха Рушына сціпла пазначана: “Хобі: фатаграфія”. А мэта яго творчасці – людзі і іх абліччы. Кожны чалавек, па яго ўласным меркаванні, “асобная “жыццёвая прастора”, значна больш загадкавая, чым увесь матэрыяльны Сусвет, таму што, як кажуць лекары, хоць нас і сем мільярдаў, але мы не можам знайсці нават двух аднолькавых людзей, з аднолькавым лёсам і аднолькавымі тварамі”.

Плёнам хобі Войтэха Рушына стала выстаўка “ПАЭЗІЯ ЧАЛАВЕЧАЙ ДУШЫ”, на якой у шэрагу партрэтаў старых і дзяцей, маладых і сталых людзей, якія жывуць у розных краінах і на розных кантынентах, няма ніводнага непрыгожага – усе яны прыўкрасны. Здаецца, шматгадовыя стасункі з Сонцам развілі ў ім талент бачыць сонца ў любым чалавеку. Гэта не можа не натхняць.

Выстаўка працягнецца да 26 жніўня 2017 г.

Наведванне асноўнай экспазіцыі:

Школьнікі, навучэнцы каледжаў, ліцэяў -3 руб.
Студэнты ВНУ - 4,50 руб.
Дарослыя - 6 руб.
 
  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0058931