Фото - постер к выставке На Каляды ў музей! на AFISHA.TUT.BY

На Каляды ў музей!

Детям

Расписание

С 25 октября по 29 февраля,
СР–ВС 10:00—17:00

На Каляды ў музей!

Дзе сёння маленькі мінчанін можа пабачыць сапраўдныя беларускія Каляды? Канечне, у Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах!

Дзед Мароз, Санта Клаус, святы Мікола, нават Зюзя -шмат існуе варыяцый сімвала зімовага свята Раства ва ўсім свеце. На Беларусі свае багатыя традыцыі гэтага свята, унікальныя і непаўторныя. Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах запрашае ўсіх жадаючых пазнаёміцца з традыцыйным абрадам калядавання ў дзіцячай навагодняй праграме “На Каляды ў музей!” Падчас майстар-класа госці ўласнымі рукамі зробяць цацку “Анёл” з саломкі для хатняй ялінкі. Завяршэннем наведвання стане сустрэча з калядоўшчыкамі! Яны заспяваюць навагоднія ды калядныя песні, навучаць танцам і традыцыйным беларускім гульням кожнага ўдзельніка. Цягам 2-2, 5 гадзін госці музея змогуць пагрузіцца ў атмасферу сапраўдных беларускіх Калядаў!

Праграма ўключае:
• экскурсію па музеі
• майстар-клас па саломапляценню
• сустрэчу з калядоўшчыкамі
• майстар-клас па традыцыйным танцам


Кошт квіткоў з дастаўкай ад парога школы да музея і назад ад 22 руб.
Магчыма правядзенне праграмы ў любы дзень па замове для группы ад 25 чалавек.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. +37529 1353241 (Viber, WhatsApp) і 8017 5074469

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

Все заведения