Фото - постер к выставке Мы ідзем да цябе, Беларусь на AFISHA.TUT.BY

Мы ідзем да цябе, Беларусь

Расписание

С 23 ноября по 27 января,
ВТ–ВС 11:00—18:00

23 лістапада 2018 г. у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі «Мы ідзем да цябе, Беларусь!», прымеркаванай да 75-годдзя пачатку вызвалення Беларусі. Пачатак мерапрыемства – 15.00.

Вызваленне Беларусі – гэта значная старонка ў гісторыі нашай дзяржавы. Часовая экспазіцыя «Мы ідзем да цябе, Беларусь!» з’яўляецца данінай памяці ветэранам, усяму ваеннаму пакаленню і адначасова – зваротам да моладзі, да нашчадкаў вызваліцеляў.

У верасні 1943 – лютым 1944 гг. ішлі цяжкія і напружаныя баі ва ўсходніх раёнах нашай краіны. Войскі наступалі восеньскім бездарожжам, у складаных умовах лясіста-балоцістай мясцовасці, фарсіравалі шматлікія водныя перашкоды. У гэты пачатковы перыяд здолелі вызваліць 1/5 частку краіны: 36 раённых і 2 абласных цэнтры Беларусі (Гомель і Мазыр).

Экспанаты з розных фондавых калекцый музея (жывапіс, графіка, ваенная амуніцыя і атрыбутыка, адзенне, лістоўкі, дакументы і фотадакументы) ствараюць вобраз воіна-вызваліцеля, дапамагаюць убачыць чалавека на вайне, уявіць тых байцоў і камандзіраў, якія 75 гадоў таму пачалі цяжкі шлях да поўнага вызвалення Беларусі.

Праца экспазіцыі працягнецца да 27.01.2019.
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные выставки

  • Скидка 30% в будние дни с 11.00 до 18.00 на основное меню Чайхана
Все заведения
0063297