Фото - постер к выставке Між  намі / Inter nos на AFISHA.TUT.BY

О событии

28 красавіка (серада) 2021 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” (вул.Казлова, 3) у 18.00 адчыняецца выстава “Inter nos/Між намі”.

2021 юбілейны год для чатырох мастакоў таго пакалення, чыё творчае сталенне адбывалася на зломе эпох: Ігара Гардзіёнка, Паўла Татарнікава, Аляксандра Шаппо, Сяргея Шэмета. Разам яны рабілі свае першыя крокі да прафесійнага мастацтва ў сценах знакамітага “Парната”, пасля навучаліся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Зараз паплечнікі аб’ядналіся, каб прадставіць у Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” экспазіцыю “Inter nos/Між намі”.

Імёны аўтараў і іх творы вядомы прафесіяналам і аматарам мастацтва ў Беларусі, і за яе межамі. Прызнаныя лідары айчыннага мастацтва валодаюць вялікім творчым патэнцыялам, іх мастацкія выказванні, заўсёды цікавыя і неардынарныя, выклікаюць шырокі рэзананс.
Назва “Inter nos/Між намі” характарызуе нетыпічны для юбілейных выстаў праект. У экспазіцыйнай прасторы глядач сустрэнецца не з традыцыйнай рэтраспекцыяй твораў розных гадоў, а з актуальнымі разважаннямі майстроў пра існасць.

Канцэпцыя экспазіцыі прадугледжвае мастацкі дыялог самабытных, з маштабным мысленнем асоб пакалення Х. Прасторавыя, часавыя і аб'ектавыя адносіны, раскрытыя ў творах, вызначае прыназоўнік “між”. У бездакорных у тэхнічным аспекце работах паўстаюць мастацкія вобразы, якія выклікаюць бясконцыя ланцужкі асацыяцый.

Аўтараў, розных у творчых падыходах і асабістых устаноўках, яднаюць каардынаты, вызначаныя найперш прафесійнай мастацкай школай, прадстаўнікамі якой яны з’яўляюцца. Мастакам уласцівыя памкненні да рэфлексіі, пошук тоеснасці, надзвычай шырокі дыяпазон цытат з эпох і твораў мінулага, адмысловая выразнасць даволі складанай пластычнай мовы.

Грунтоўны падмурак класічнай адукацыі дазваляе аўтарам абсалютна вольна пачувацца ў вырашэнні любой творчай задачы. А адсутнасць ідэалагічных шор і адчуванне ўнутранай свабоды, што характэрна для іх генерацыі, дае моцны імпульс нараджэнню адметнай плыні ў айчынным мастацтве.
Выстава “Inter nos/Між намі” рэпрэзентуе самавызначэнне яркіх індывідуальнасцяў, аб’яднаных часам, колам зносін, прыхільнасцю да культурнай спадчыны і павагай да прафесійнага рамяства.

Выстава працуе да 16 мая 2021 года
Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, «Палац мастацтва».
Час працы: аўторак-нядзеля з 11:00 да 19:00. Панядзелак-выхадны дзень.
Тэлефоны для даведак: +375 (17) 288 15 49;+375 (29) 264 68 48 (МТС).
З інфармацыяй пра мінулыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайтах Беларускага саюза мастакоў: www.belartunion.by, Палаца мастацтва: http://artpalace.by/ На нашай старонцы ў Facebook: https://facebook/com/mastatstva 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии

Самые популярные события

  • Счастливые часы: каждый день с 17:00 до 19:00 скидка 30% на бургер из говядины Амели
  • Дарим подарок на день рождения: при покупке пиццы - вторая пицца в подарок Амели
  • Каждый 12-й обед со скидкой 80% Амели
Все заведения
0073135