Фото - постер к выставке Меер Аксельрод. Кніжная графіка на AFISHA.TUT.BY

Меер Аксельрод. Кніжная графіка

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!
6 жніўня 2018 года а 17.00 Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на вернісаж “Меер Аксельрод. Кніжная графіка”.

Меер Аксельрод (1902–1970) – жывапісец, графік, тэатральны мастак нарадзіўся ў Маладзечна. Яркі дэбют адбыўся ў 1921 годзе – 36 работ Меер Аксельрод прадставіў на выстаўцы беларускіх мастакоў у Мінску і быў запрошаны вучыцца на факультэце графікі Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрань (ВХУТЕМАС) у Маскве. Быў сябрам таварыства “Чатыры мастацтвы”, на выстаўках у Маскве і Ленінградзе прадставіў работы з серыі “Мястэчка”, створаныя падчас штогадовых паездак на Беларусь. У 1920-1930-х Меер Аксельрод выкладае малюнак, афармляе спектаклі ў яўрэйскіх тэатрах – Госэтах – Масквы, Кіева, Мінска. Яго работы адлюстроўваюць трагізм двух сусветных войнаў, абліччы пісьменнікаў, мастакоў, акцёраў, краявіды і шматграннасць штодзённага жыцця.

Сёння звыш тысячы работ Меера Аксельрода знаходзяцца ў калекцыях васьмідзесяці музеяў свету. У Год малой радзімы творчая спадчына мастака вяртаецца да беларускіх аматараў выяўленчага мастацтва.

Упершыню на выстаўцы ў Мінску будуць прадстаўлены творы Меера Аксельрода ў галіне кніжнай графікі, якія зберагаюцца нашчадкамі мастака. 85 ілюстрацый да кніг Янкі Купалы, Змітрака Бядулі, Якуба Коласа, Ізі Харыка, Зеліка Аксельрода, Нояха Лур’е, Рыўкі Рубінай, Праспэра Мэрымэ створаны ў рознай тэхніцы ў 1920–1960-х гадах.

Падарункам аматарам гісторыі стануць замалёўкі даўняга Мінска 1920-х гадоў – часу росквіту беларускай і яўрэйскай культур, калі на вуліцах горада ў плыні гаворак чуўся выразны струмень ідышу; часу, калі братоў Зэліка, Меера і Залмана Аксельродаў звязвала з Янкам Купалам творчае сяброўства і захапленне паэзіяй, мастацтвам, праца ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве.

Падчас вернісажу адбудзецца творчая сустрэча з арганізатарам выстаўкі – мастаком Міхаілам Яхілевічам, першым настаўнікам якога стаў яго дзед, Меер Аксельрод. Адновіць атмасферу сяброўскіх сустрэч гучанне папулярных тады песень на ідыш і ў беларускім перакладзе, якія заспяваюць і дапамогуць развучыць Алесь Камоцкі і Аляксей Жбанаў.

Выстаўка арганізавана пры падтрымцы Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь, Іудзейскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь і дабрачыннай фундацыі Genesis Philanthropy Group.

Выстаўка “Меер Аксельрод. Кніжная графіка” працуе з 7 па 25 жніўня 2018 года.
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные выставки

  • Скидка 30% в будние дни с 11.00 до 18.00 на основное меню Чайхана
Все заведения
0063297