Фото - постер к выставке Майстры польскага малюнка на AFISHA.TUT.BY
Художественные

Майстры польскага малюнка

0+
Данное событие уже завершено.
Нравится выставка? Поделись с друзьями!
З 21 ліпеня па 20 верасня 2017 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будзе экспанавацца выстава «Майстры польскага малюнка» з калекцыі Падляскага музея ў Беластоку і Акруговага музея ў Сувалках (Рэспубліка Польшча). Выстава арганізавана сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску пры падтрымцы Маршалкоўскага Упраўлення Падляскага ваяводства.

Упершыню ў Беларусі будзе прадстаўлена больш за 300 графічных твораў польскіх мастакоў XIX–XX стагоддзяў. Сярод аўтараў – вялікія майстры польскага мастацтва – Юліюш Косак (1824–1899), Ян Матэйка (1838–1893), Міхал Элвіра Андрыёлі (1836–1893), Максіміліян Герымскі (1846–1874), Альфрэд Веруш-Кавальскі (1849–1915), Станіслаў Віткевіч (1851–1915), Лявон Вычулкаўскі (1852–1936), Станіслаў Ігнацы Віткевіч «Віткацы» (1885–1939), Альфонс Карны (1901–1989) і інш. Выставу адрознівае багатая жанравая разнастайнасць экспанатаў. У экспазіцыі прадстаўлены партрэты і карыкатуры, пейзажы і жанравыя замалёўкі, гістарычныя сцэны і фантасмагорыі.

Асаблівай увагі заслугоўваюць тры малюнкі аднаго з найбуйнейшых гістарычных жывапісцаў XIX стагоддзя – Яна Матэйкі, сярод якіх накід кампазіцыі «Прадстаўленне Барбары Радзівіл польскай шляхце»; «Пейзаж» Максіміліяна Герымскага; накіды, эскізы і малюнкі Станіслава Віткевіча і яго сына і вучня, аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў мастацтва Другой Рэчы Паспалітай (1918–1939) Станіслава Ігнацы Віткевіча (Віткацы). Значную частку выставы складаюць яркія прыклады карыкатуры, мастацтва якой атрымала асаблівае прызнанне ў XIX стагоддзі. Гэта вострыя па сваіх характарыстыках і вельмі пластычныя ў графічным вырашэнні карыкатуры Чэслава Садоўскага (1902–1959), дабрадушныя шаржы Юзафа Бліхарскага (1886–1941), напоўненыя мяккім гумарам гратэскі Альфрэда Веруш-Кавальскага. На выставе прадстаўлены выдатныя ўзоры жанру партрэта: «Партрэт Станіслава Віткевіча» Антонія Піятроўскага (1853–1924), «Партрэт Людвіка Гераніма Морштына» Людаміра Сляндзіньскага (1889–1980), «Партрэт Аляксандра Мана» Зыгмунта Бадоўскага (1875–1959) (1894) і Густава Пілаці (1874–1931) (1911), а таксама аўтапартрэты Браніслава Вішнеўскага (1866–1939), Тадэвуша Болаза (1910–1992), Чэслава Садоўскага.

Экспазіцыя выставы не толькі знаёміць з вельмі цікавым матэрыялам – творамі вядомых польскіх мастакоў, але і з’яўляецца прэзентацыяй Падляскага музея ў Беластоку* і Акруговага музея ў Сувалках**, размешчаных у Падляскім ваяводстве, бліжэйшым (разам з Люблінскім) па суседству з Беларуссю.
Выстава «Майстры польскага малюнка» працягвае традыцыю цеснага супрацоўніцтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Польскага Інстытута ў Мінску, які ўжо доўгі час з’яўляецца партнёрам музея. Пры фінансавай падтрымцы Польскага Інстытута ў 2008 годзе было ажыццёўлена выданне камплекта паштовак «Польскае выяўленчае мастацтва XIX – першай паловы XX стагоддзя з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – Sztuka polska przełomu XIX – XX wieku ze zbiorów Muzeum Narodowego Republiki Białoruś» на беларускай і польскай мовах; у 2013 годзе адбылася выстава «Польская кераміка XVIII–XX стст.» з калекцыі Верхнесілезскага музея ў Бытаме, а ў 2014 годзе Польскі Інстытут выступіў партнёрам-арганізатарам выставы аднаго твора з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Юльяна Фалата. «Паляўнічыя на рацэ з забітым ласём».

У прэс-канферэнцыі і ўрачыстым адкрыцці выставы прымуць удзел Дырэктар Падляскага музея ў Беластоку Анджэй Вільгельм Ляхоўскі; Дырэктар Акруговага музея ў Сувалках Ежы Бжазоўскі; загадчык Аддзела мастацтва Падляскага музея ў Беластоку Іаана Ружа Тамальская; Саветнік Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Кіраўнік палітычна-эканамічнага аддзела Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Міхал Хабрас; намеснік Дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Тамаш Адамскі.

*Падляскі музей у Беластоку – самая буйная музейная ўстанова ў Падляскім ваяводстве. Ён быў створаны ў 1949 годзе і ў цяперашні час, акрамя экспазіцыі ў Ратушы ў Беластоку (галоўны будынак), мае шэсць філіялаў: Гістарычны музей, Музей скульптуры Альфонса Карнага, Музей у Тыкаціне (Вялікая сінагога), Музей палацавых інтэр’ераў у Хорашчы, Музей у Бельску-Падляскім і Музей абразоў у Супраслі. Калекцыю Падляскага музея складаюць зборы археалагічных помнікаў і выяўленчага мастацтва, якая ўключае творы знакамітых польскіх мастакоў, такіх як Яцэк Мальчэўскі, Вольга Базнаньская, Станіслаў Ігнацы Віткевіч, Ян Цыбіс і Аляксандр Штурман, а таксама работы майстроў віленскага мастацкага роду Балзукевічаў – Ёзэфа і Луцыі. Значную частку калекцыі складае збор друкаванай графікі і малюнка.

**Акруговы музей у Сувалках быў заснаваны ў 1956 годзе. У калекцыі музея прадстаўлены зборы выяўленчага мастацтва, гісторыі, археалогіі і этнаграфіі. Аснову калекцыі выяўленчага мастацтва складаюць творы польскіх мастакоў другой паловы XIX стагоддзя, звязаных з мастацкімі коламі Мюнхена, у тым ліку багаты збор жывапісных і графічных работ Альфрэда Веруш-Кавальскага, ураджэнца Сувалак. Філіяламі музея з’яўляюцца Музей імя Марыі Канапніцкай (заснаваны ў 1973) і Цэнтр сучаснага мастацтва – Галерэя Анджэя Струмілы (заснавана ў 2008).

Стоимость входных билетов:

для учащихся и студентов – 2 рубля 50 копеек
для взрослых и студентов-заочников – 5 рублей.

Телефон/Факс
(экскурсионное бюро): +375 17 327 71 63
  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Фотографии

Фото к выставке Майстры польскага малюнка на AFISHA.TUT.BY - фото 1Фото к выставке Майстры польскага малюнка на AFISHA.TUT.BY - фото 2

Отзывы

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0058444