Фото - постер к выставке Мастацкія вобразы роднага краю на AFISHA.TUT.BY

Мастацкія вобразы роднага краю

Данное событие уже завершено.
Нравится выставка? Поделись с друзьями!
“Мастацкія вобразы роднага краю”
Выстаўка графічных работ М. С. Басалыгі з фондаў
Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа

З 13 па 31 ліпеня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа будзе экспанавацца выстаўка графічных работ М. С. Басалыгі да выдання “Вершы” з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
Класік беларускай літаратуры Якуб Колас быў не толькі славутым паэтам, навукоўцам, настаўнікам, але і духоўным апекуном таленавітых асоб. Сярод тых, з кім паэт сябраваў і каму спрыяў, – мастакі Таццяна Жырмунская, Сямён Герус, Галіна Гарэлава, Янка Лабкоўскі, скульптар Заір Азгур... Таму і нядзіўна, што менавіта ў Доме Песняра, дзе з часоў жыцця гаспадара пануе творчая атмасфера, адкрыецца выстаўка мастацкіх работ знакамітага беларускага мастака Міхаіла Басалыгі.

Імя Міхаіла Самойлавіча Басалыгі знаходзіцца ў шэрагу імёнаў такіх славутых дзеячаў айчыннага выяўленчага мастацтва, чыімі творамі адкрываецца духоўная і культурная спадчына нашай Бацькаўшчыны.
Міхаіл Басалыга працуе ў галіне кніжнай графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, экслібрыса ў тэхніках літаграфіі, афорта, лінагравюры, акварэлі. Яго творы прысвечаны культурнай і гістарычнай спадчыне Беларусі.

За асабістыя дасягненні ў галіне выяўленчага мастацтва ў 1972 г. Міхаіл Самойлавіч быў узнагароджаны дыпломам імя Францыска Скарыны, з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх рэспубліканскіх, усесаюзных і міжрэспубліканскіх конкурсаў па мастацкаму аздабленню кнігі.
Творы знакамітага мастака знаходзяцца ў Траццякоўскай галерэі (Масква), Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондах Беларускага саюза мастакоў, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, Слуцкім краязнаўчым музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава.
Калекцыя мастацкіх работ М. С. Басалыгі займае асаблівае месца і ў зборах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. На выстаўцы будуць прадстаўлены ілюстрацыі Міхаіла Самойлавіча да выдання “Вершы” Якуба Коласа на рускую мову, рукапісы і рэдкія фотаздымкі.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!
Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-17-02
 
  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения