Фото - постер к выставке Мастацкая выстава Алёны Марцьянавай "35" на AFISHA.TUT.BY

Мастацкая выстава Алёны Марцьянавай "35"

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!

  6 красавіка ў 19.00 у выставачнай зале Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна (2-гі паверх) адкрыецца мастацкая выстава Алёны Марцьянавай «35»

На трэцяй аўтарскай выставе Алёны будзе прадстаўлена 35 палотнаў, большасць якіх раней не выстаўлялася. На гэты раз мастачка не прытрымлівалася пэўнай канцэпцыі, таму ў экспазіцыі можна будзе ўбачыць як урбаністычныя пейзажы, так і класічныя, а таксама нацюрморты і кампазіцыі.

Работы, як і раней, факусіруюцца на зусім розных прадметах, момантах, сітуацыях, гарадах. Не абыйдзецца і без творчай іскрынкі Алены – карцін-пярэкрутаў. Манеру выканання і стыль сама мастачка вызначае як сучасны імпрэсіянізм і называе свае работы хутчэй элементамі дэкору, чым паўнавартаснымі класічнымі прадметамі мастацтва. Яна лічыць: «Мае творы павінны несці радасць і асаблівы настрой кожны дзень».
Алена Марцьянава нарадзілася ў г.Чэрвені, дзе ў падлеткавым узросце скончыла мясцовую мастацкую школу. Аднак далейшае навучанне мастацтву не працягвала, а абрала прафесію лінгвіста.

Тым не менш, графіка, а пазней і захапленне жывапісам стала яе асноўным заняткам у вольны ад работы час у Фондзе «Добра тут».

Адкрыццё экспазіцыі: 6 красавіка 2018 года, 19.00
Музыка: Стары Ольса
Вядучы: Дзмітрый Падбярезскі.
Уваход вольны

Выставачная зала Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна (2-гі паверх)
г.Мінск, ул. Гікалы, 4

Выстава адкрыта: з 6-га па 26-е красавіка 2018 года

(Пн-пт з 12.00-20.00, нядзеля: з 10.00-18.00. Выхадны дзень - субота)


 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие выставки

0062467