Фото - постер к выставке Маніхвэст на AFISHA.TUT.BY

Маніхвэст

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!
Выстава «Маніхвэст» Рэспублікі» да 100-годдзя абвяшчэння БССР

21 снежня 2018 г. а 16-й гадзіне ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё выставы «Маніхвэст» Рэспублікі», прымеркаванай да 100-годдзя абвяшчэння БССР.


Пачатак ХХ ст. быў насычаны шматлікімі сусветнымі падзеямі, якія лёсавызначальна паўплывалі на гісторыю сучаснай Беларусі. Першая сусветная вайна і рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. прывялі да краху вялікіх імперый, стварылі новыя магчымасці для фарміравання нацыянальных дзяржаў. З таго часу бярэ пачатак і сучасная беларуская дзяржаўнасць.

Тэматычныя раздзелы экспазіцыі адлюстроўваюць знакавыя падзеі таго часу. Кропкай адліку сталі скліканы ў канцы «Вялікай вайны» Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і абвяшчэнне БНР (сакавік 1918 г.), якія выразна выявілі волю беларускага народа да самастойнасці.

1 студзеня 1919 г. адбылося абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі, падмацаванае праз некалькі дзён публікацыяй «Маніхвэста Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі». На Першым Усебеларускім з’ездзе Саветаў была прынята Канстытуцыя ССРБ.

Галоўнымі экспанатамі выставы сталі шматлікія перыядычныя выданні, на старонках якіх адлюстраваны лёсавызначальныя дзяржаўныя падзеі і рэакцыя на іх тагачаснага грамадства. Сярод унікальных матэрыялаў: дакументы са знакамітым «Маніхвэстам» 1919 г., рукапісы першага кіраўніка ўраду ССРБ Зміцера Жылуновіча (Цішкі Гартнага), рарытэтныя кнігі, газеты, часопісы, паштоўкі і карты дзяржаўных межаў той эпохі з фонду бібліятэкі.

Толькі на адкрыцці выставы можна пабачыць арыгінальныя архіўныя дакументы з фонду Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
Наведаць выставу ў Музеі кнігі можна да 15 сакавіка 2019 г. штодзень, акрамя панядзелка і дзяржаўных свят.

Тэл. для даведак (8 017) 293 27 22.
Е-mail: pr@nlb.by
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • Бесплатный вход для 5 и более человек в театр-караоке "Bogema" Богема / Bogema
Все заведения