О событии
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Выстаўка твораў выкладчыкаў, студэнтаў і выпускнікоў кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
“МАЛАДЗІК І ПОЎНЯ”
21.03.2018 – 07.04.2018
Адкрыццё: 21.03.2018 а 17 гадзіне
“Маладзік і поўня” - гэта адначасовае суіснаванне практычна процілеглых станаў у адным аб'екце. Як адлюстраваць градацыі чалавечых пачуццяў і эмоцый, розныя праявы чалавечых узаемаадносін? Гэта магчыма толькі падчас мастацкай творчасці.
Даследаванне ўнутранага космасу - задача як мастака, так і гледача. Пастаянны пошук сябе і аб'ектыўнай ісціны змушае мастака рухаць Сусветам. Мастацтва, як частка Сусвету, у якім існуюць як стваральныя, так і разбуральныя працэсы, задае вектар для новых разважанняў і дапамагае адкрываць гледачу новыя бакі чалавечага быцця.
У экспазіцыі прадстаўлены творы кніжнай і станковай графікі, выкананыя ў розных тэхніках - афорт, лінарыт, літаграфія і інш. Злучэнне ў адной прасторы твораў аўтараў розных пакаленняў дапамагае найбольш поўна адлюстраваць цэльны зрэз сучаснага мастацтва графікі Беларусі, пазнаёміцца з лепшымі дасягненнямі творчых школ Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Алена Русакевіч, мастацтвазнаўца
Выставачная зала «Kodex» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінск, вул. Сурганава, 14 А, 4 паверх, тэл. +375 17 3316979, expo@bdam.by
Час працы: серада – субота 15.00 –19.00
Уваход вольны.
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Отзывы