Фото - постер к выставке Маладая Беларусь: Асоба і творчасць Янкі Купалы ў гісторыі краіны на AFISHA.TUT.BY

Маладая Беларусь: Асоба і творчасць Янкі Купалы ў гісторыі краіны

Расписание

С 12 ноября по 12 декабря,
ПН–СР 09:45—17:30
ЧТ 09:45—20:30
ПТ–СБ 09:45—17:30

12 лістапада 2018 года а 17.00 Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта “Маладая Беларусь: Асоба і творчасць Янкі Купалы ў гісторыі краіны”, які прысвечаны 100-годдзю абвяшчэння БССР.


Партнёрамі выставачнага праекта сталі Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

Вобраз “маладой Беларусі” паўстаў у творах Янкі Купалы ў час нашаніўскага адраджэння. Ідэал самастойнай краіны для беларусаў і ўсіх народаў, што стагоддзямі жылі побач, быў аднолькава блізкі дзеячам розных палітычных плыняў. Маніфест Часовага рабоча-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі, які ўрачыста абвясціў Беларусь “вольнай незалежнай Сацыялістычнай Рэспублікай”, быў прыняты ў Смаленску і абнародаваны па радыё 1 студзеня 1919 года. Каб асабіста паведаміць знакавую навіну, Янку Купалу наведаў старшыня ураду – Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны). 21 студзеня паэт прыехаў на сталае жыхарства ў Мінск і стаў супрацоўнікам Народнага Камісарыята Асветы, які адказваў за культуру, адукацыю і друк.

На аснове паэтычных і публіцыстычных твораў Янкі Купалы і архіўных дакументаў выставачны праект “Маладая Беларусь” дае новы погляд на дзейнасць Янкі Купалы і яго паплечнікаў, многія з якіх былі літаратарамі. Дзякуючы іх грамадскай і навуковай працы паўсталі Беларускія дзяржаўныя бібліятэка, універсітэт, музей, архіў, тэатр, Інстытут беларускай культуры, быў вернуты з эвакуацыі педагагічны інстытут і закладзена сістэма адукацыі. Паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР у Маскве, сярод супрацоўнікаў якога быў паэт Уладзімір Дубоўка, дапамагала тысячам беларусаў атрымаць звесткі пра сваю малую радзіму і вярнуцца ў разбураную вайной “старонку родную”, каб аднаўляць бацькаўшчыну.

Ад пачатку асаблівая ўвага надавалася караням. Пра гэта сведчаць творы Янкі Купалы гістарычнай тэматыкі, дакументы са збораў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і артэфакты з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: знаходкі з археалагічных раскопак у Заслаўі і фотаздымкі залаў Беларускага Дзяржаўнага музея, зробленыя Львом Дашкевічам.

Выставачны праект “Маладая Беларусь” – магчымасць праз лёс канкрэтных людзей больш даведацца пра першыя гады жыцця БССР, глыбей пазнаёміцца з натхнёным словам Янкі Купалы, скіраваным да сваіх суграмадзянаў у складаных рэаліях побыту 1920-х гадоў.

Выстаўка “Маладая Беларусь” працуе да 12 снежня 2018 года.

 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные выставки

Все заведения
0063297