Фото - постер к выставке Літары і словы Скарыны на AFISHA.TUT.BY

Літары і словы Скарыны

Расписание

С 6 сентября по 20 ноября,
ВТ–ПТ 10:00—19:00
СБ–ВС 10:00—18:00

Нравится выставка? Поделись с друзьями!
Мастак, што малюе словы: выстаўка шрыфтоў і каліграфіі
Усевалада Свентахоўскага!


6 верасня 2017 года а 15-й гадзіне ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 2-гі паверх) адкрыецца выстаўка шрыфтоў і каліграфіі Усевалада Свентахоўскага «Літары і словы Скарыны».

Кнігі, часопісы, рэклама, вулічныя шыльды, прасторы інтэрнэту − словы паўсюдна! Звыклыя позірку друкаваныя шрыфты часцей за ўсё ствараюцца для таго, каб данесці інфармацыю. Можа таму так захапляе прыгажосцю па-мастацку зроблены пісаны шрыфт?..

Выстаўка «Літары і словы Скарыны», прымеркаваная да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, знаёміць з каліграфіяй Усевалада Свентахоўскага − беларускага мастака, які працуе ў кніжнай графіцы і графічным дызайне. Частка прадстаўленых работ – гэта «летэрынг» − від мастацтва, у якім малюнкі створаны на аснове літар і сплецены ў агульную гарманічную кампазіцыю. Прыцягваюць увагу і аўтарскія распрацоўкі шрыфтоў з выяўленчымі элементамі – фантастычнымі вобразамі і расліннымі матывамі.

Асобае месца на выстаўцы займаюць шрыфтавыя работы, зробленыя з дапамогай лічбавага друку − серыя аркушаў паводле матываў шрыфтоў Францыска Скарыны. Цытаты першадрукара напісаны стылізавана «пад Скарыну» − у аўтарскім прачытанні Свентахоўскага. Росчыркі напаўсухога пяра ствараюць уражанне водгукаў голасу нашага вялікага суайчынніка, голасу, які губляецца ў глыбіні часу.

Створаныя мастаком шрыфты, з аднаго боку, грунтуюцца непасрэдна на шрыфтавых абрысах літар скарынінскіх тэкстаў, а з другога, нясуць адбітак сённяшніх эстэтычных уяўленняў, сучаснай дызайнерскай стылістыкі. Яны маюць чыстыя, прыгожыя, стыльныя формы, пададзеныя ў розных варыянтах.

Усевалад Свентахоўскі – майстра каліграфіі, адзін з лепшых сучасных мастакоў кнігі, член Беларускага саюза мастакоў, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дызайна Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Яго творы экспанаваліся на выстаўках у Беларусі, Расіі, Сербіі, Польшчы, Літве і неаднаразова былі адзначаны шэрагам узнагарод, двойчы − Дыпломам імя Францыска Скарыны (за мастацкае афармленне выдання «Уладзімір Мулявін. Сэрцам i думамі» і кнігі «Полоцк. 1150»).

Наведаць выстаўку можна да 20 лістапада 2017 года.

Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена!
Тэлефон для даведак: (+375 17) 266 37 37, 293 28 33. 
  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0057966