Фото - постер к выставке Лініі дабра на AFISHA.TUT.BY

О событии

14 студзеня 2021 года а 17-й гадзіне ў галерэі «Панарама» (22-гі паверх, пр. Незалежнасці, 116) адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Лініі дабра».

Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Фондам дапамогі дзецям «Белы бусел», дабрачыннай групай «Добрыя сэрцы» і Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжам імя А.К. Глебава.

У экспазіцыі можна ўбачыць работы маладых мастакоў, вучняў і выпускнікоў мастацкай установы. Гэта графічныя замалёўкі з беларускай традыцыйнай культуры і паданняў, нацыянальныя арнаменты, гарадскія пейзажы, рэлігійныя матывы, філасофскія разважанні.

Мэта выстаўкі – нагадаць пра дзейнасць беларускіх дабрачынных фондаў і арганізацый, якія накіраваны на вырашэнне праблем дзетак, якія жывуць у нястачы або хварэюць, пытанняў дапамогі дзіцячым дамам і іншым спецыялізаваным установам. Арганізатары спадзяюцца, што наведвальнікі стануць больш уважлівымі і спагадлівымі да праблем іншых людзей і матывуюць да ўдзелу мецэнатаў і валанцёраў.

Экспазіцыя “Лініі дабра” прызначана выклікаць асаблівыя пачуцці, тонкае візуальнае ўспрыманне і нестандартнае творчае асэнсаванне. Годны ўзровень свядомасці і адказнасці беларускай моладзі – імкнуцца рабіць свае лініі дабра і быць карысным для тых, у каго ў тым ёсць патрэба, дапамагаць і спачуваць ім.

Запрашаем на адкрыццё выстаўкі!


На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час уваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.
Выстаўка будзе працаваць да канца студзеня 2021 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Тэл. для даведак: (8 017) 293 28 81
E-mail: pr@nlb.by

 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

Все заведения