Фото - постер к выставке Легка сказаць на AFISHA.TUT.BY

Легка сказаць

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!
26 лістапада 2018 года ў 18.00 у мастацкай галереі “Мастацтва” адбудзецца адкрыцце выстаўкі жывапісу “Легка сказаць” Сяргея Рымашэўскага

Сяргей Рымашэўскі — знакаміты беларускі творца, жывапіс якога цікавіць аматараў мастацтва розных краін свету. Выставачны праект “Легка сказаць” — гэта першая экспазіцыя ў прасторы галерэі.

Са слоў мастака ,“лёгка сказаць з аднаго боку, але ж так цяжка зрабіць з другога боку. Мае працы прадстаўляюць малыя і вялікія падзеі з пражытага мною жыцця, надзеі і мары, ўражанні ад прачытаных кніг і падарожжаў, усё сплялося ў мудрагелістую тканіну пад назвай Лёс, у якую абгорнутая мая Душа…” Сяргей Рымашэўскі пасродкам алейнай фарбы на палатне быццам спрабуе рэанімаваць свае дзіцячыя ўражанні і выказацца з нагоды рэчаў, якія хвалююць на сенняшні час.

Мастак працуе ў стылі містычнага рэалізму. Ен раскрывае мір маленькай асобы, паказвае шэраг дзіцячых вобразаў, такіх шчырых, непасрэдных і з адкрытым сэрцам. Кожная персанальная выстаўка — гэта публічнае адкрыццё мастака, дзе ен — гэта яго карціны і яго асабісты погляд на рэчаіснасць. Спадзяемся, што кожны зможа атрымаць асалоду пагрузіцца ў фантастычны і такі сапраўдны мір дзяцінства.

Мастацтвазнаўца «Галереі Мастацтва» Ксенія Ціханава

Выстаўка прадоўжыцца да 9 снежня 2018 года
Адрас: пр. Незалежнасці, 12

Час работы: Пнд.-птн. з 11.00 да 20.00, суб. з 11.00 да 19.00, нядз. з 11.00 да 18.00
Тэл. (017) 327 83 63
Вход свободный.
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие выставки

Самые популярные выставки

0063297