Фото - постер к выставке Great Britain на AFISHA.TUT.BY

Great Britain

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!

 

28 жніўня 2018 года а 17 гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца ўрачыстае адкрыецца персанальнай выставы Антаніны Петрыкоўскай “Great Britain”.

Антаніна Петрыкоўская нарадзілася і вырасла ў Казахстане. Вучылася ў Маскве, атрымала спецыяльнасць інжынера-электроніка, па размеркаванні прыехала ў Мінск у 1988 г. і засталася жыць ў Беларусі. Скончыла курс прадусара ў Міжнародным навучальным медыяцэнтры ў Даніі. Працавала пры Беларускім саюзе кінематаграфістаў у камандзе па арганізацыі Міжнародных жаночых фестываляў у 1995-1998 гг., у Міжнародным грамадскім аб’яднанні жанчын “Інтэрфорум” у якасці мэнэджэра культурных праектаў. На працягу 6 гадоў распрацоўвала праекты для прадстаўніцтва ААН у Беларусі. У 2003-2004 гг. выступала ініцыятарам і арганізатарам Міжнароднага дзіцячага фестывалю “Крыштальны бусел”. Да 2007 г. была прадусарам фестывалю ў Фондзе па выяўленні і падтрымцы талентаў трэцяга тысячагоддзя.

Антаніна Петрыкоўская з’яўляецца членам Міжнароднай арганізацыі “Еўразійская Творчая Гільдыя” (Eurasian Creative Guild (London)). У дадзены момант Гільдыя займаецца арганізацыяй двух персанальных выстаў Антаніны ў Кентэрберыйскім саборы і Дэване.

З самага дзяцінства любімым заняткам Антаніны, да якога выяўляліся схільнасці, было маляванне, якое потым стала неад’емнай часткай жыцця. Асноўнай тэмай мастачкі з’яўляецца гістарычная Вялікабрытанія, захапленне якой пачалося з нечаканага запрашэння ад сяброўкі, якая там жыла.
У 2018 г. Антаніна выдае кнігу “Вялікая Брытанія. Уражанні і інтэрпрэтацыі" (асобнікі падораны Нацыянальнай бібліятэцы і галоўным рэгіянальным бібліятэкам Беларусі, Міністэрству замежных спраў Беларусі, арганізацыі National Trust (UK)).

З гэтай мэтай былі арганізаваны выставы ў Ратушы Мінска і некалькіх беларускіх галерэях. Зараз пры садзейнічанні выдавецтва Hertfordshire Press плануецца выданне чарговай кнігі, прысвечанай Вялікабрытаніі. Антаніна Петрыкоўская стала адзінай беларускай мастачкай, якую запрасілі ўдзельнічаць у першым Great British Festival у Мінску, арганізаваным Пасольствам Вялікабрытаніі ў Беларусі.

Карціны Антаніны Петрыкоўскай знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі і Вялікабрытаніі. Пейзажы выкананы ў рэалістычнай манеры, але пры гэтым яны рамантычныя і паэтычныя па настроі, поўныя святла і паветра, любові да старой Англіі. Мастачка заўсёды адкрыта для супрацоўніцтва і гатова падтрымаць праекты, звязаныя з папулярызацыяй англійскай гісторыі і культуры.

Выстава працягнецца да 9 верасня 2018 года.
Адрас: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі),
галерэя “Універсітэт культуры”, тэл. 327-26-12,
Марына Аляксандраўна (дырэктар) +375 29 350 40 45

 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • 14 февраля 2018 в 18:53

    Выставка оставляет самое приятное впечатление
    глубокая проработанность полотен впечатляет, сразу становиться понятно что автор вложил частичку себя в каждую картину
    интересный взгляд на старинные замки, от которых так и веет веками
    огромное спасибо автору за чудесно проведенное время
0062692