Фото - постер к выставке Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць на AFISHA.TUT.BY

Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць

Расписание

С 7 июня по 31 января,
ПН–ПТ 10:00—21:00
СБ–ВС 10:00—18:00

Малы Трасцянец: выстаўка-хроніка маштабнага злачынства.


7 чэрвеня 2018 года а 16-й гадзіне ў атрыуме 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116) адкрыецца інфармацыйна-дакументальная выстаўка «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць».

Арганізатары − Дортмундскі міжнародны адукацыйны цэнтр, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау, фонд «Мемарыял памяці забітых яўрэяў Еўропы» і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Беларуска-нямецкі выставачны праект заклікае аддаць даніну памяці ахвярам Трасцянца і адначасова адлюстроўвае, якім чынам і дзе ў Беларусі, Германіі, Аўстрыі і Чэхіі захоўваецца памяць аб загінуўшых. Разам з гэтым, распавядае аб месцах масавага знішчэння і тых, хто здзяйсняў зверства.

Выстаўка складаецца з 18 раздзелаў, якія прадстаўляюць Малы Трасцянец як месца злачынства і месца памяці. Асобныя раздзелы прысвечаны ўрочышчу Благаўшчына, дзе адбываліся масавыя растрэлы, «Аперацыі 1005», забойству ў Шашкоўцы, дзе была пабудавана печ для знішчэння людзей. Асноўная ўвага нададзена біяграфічным партрэтам ахвяр Трасцянца.

Наведаць інфармацыйна-дакументальную выстаўку «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць» магчыма да 31 студзеня 2019 года.

Дата завяршэння работы выстаўкі можа быць зменена!

Тэлефон для даведак: +375 (17) 266-37-37. 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • При праздновании Дня Рождения - вход в игровую зону для именинника в подарок! в Монтике
Все заведения
0062017