Фото - постер к выставке Курбітс па-беларуску, альбо Швецыя становіцца бліжэй на AFISHA.TUT.BY

Курбітс па-беларуску, альбо Швецыя становіцца бліжэй

Сохранить
Сохранить событие

О событии

Максім Багдановіч, як прадстаўнік маладой беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя, з’яўляецца адной з выдатных постацяў не толькі ў беларускай, але і ў агульнаславянскай і сусветнай культуры. У адным з артыкулаў ён пісаў, што маладая беларуская літаратура “не толькі нашаму народу, але і ўсясветнай культуры нясе яна свой дар”.

У творчасці Максіма Багдановіча ёсць цыкл твораў “Песні”, у якім змешчаны верш “Скандынаўская”. У мастацкіх працах Наталлі Паваляевай, якія прадстаўлены на выставе “Курбітс па-беларуску, альбо Швецыя становіцца бліжэй”, увасоблены ўражаннi аўтара ад скандынаўскай культуры, асабліва ад Швецыi, з выкарыстаннем некаторых элементаў шведскага народнага мастацтва, то бок курбiтса. Мастацкія работы паказваюць, што яднае беларусаў са шведамі.

Што такое курбiтс? Слова “курбiтс” паходзiць ад лацінскага cucurbita i нямецкага Kürbis, што значыць “гарбуз”. Узор, якi складаецца з буйных кветак і лiсця, адсылае нас да бiблейскай фантастычнай раслiны з кнiгi прарока Iоны (у некаторых перакладах – напрыклад, у старашведскiм перакладзе Бiблii, гэтая раслiна фiгуруе менавiта як гарбуз), што з’яўляецца сiмвалам урадлiвасцi. Тэхнiка малявання традыцыйнага курбiтса даволi складаная. У сваіх мастацкіх працах Наталля Паваляева дэманструе ўласную iнтэрпрэтацыю гэтага дэкаратыўнага элемента, уключаючы яго ў кантэкст тых сюжэтаў, што нараджаюцца ў яе ўяўленнi.

Наталля Паваляева – мастачка, iлюстратарка, выкладчыца ангельскай лiтаратуры (БДУ), пiсьменнiца, перакладчыца. Наталля нарадзiлася ў Мiнску ў 1971 годзе. Падчас навучання ў сярэдняй школе наведвала мастацкую студыю пад кiраўнiцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Васiля Сумарава, а таксама курсы скульптуры і гiсторыi мастацтва.

Наталля актыўна супрацоўнiчае з беларускiмi выдавецтвамi ў якасцi iлюстратаркi i перакладчыцы з ангельскай i шведскай моў.
Мастацкiя працы Наталлi знаходзяцца ў прыватных калекцыях у ЗША, Францыi, Германii, Нарвегii, Італii, Фiнляндыi.

Выстава працуе з 14 мая
ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча
г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
тэл.: (017) 334 07 61, (017) 334 42 69

Кошт уваходу: 1 руб, ільготны - 50 кап.
Звяртаем увагу, што ў музеі зараз дзейнічае масачны рэжым.

 

Фото и видео

Фото к выставке Курбітс па-беларуску, альбо Швецыя становіцца бліжэй на AFISHA.TUT.BY - фото 1
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • Доставка горячих сетов для теплой компании при заказе от 20 руб. Ган Бей / Gan Bei
Все заведения
0070590