Фото - постер к выставке Куфэрак: на вайне і ў бальнай залі на AFISHA.TUT.BY

Куфэрак: на вайне і ў бальнай залі

0+
Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!
З 20 мая 2018 г. у філіяле “Музей “Лошыцкая сядзіба” ДУ “Музей гісторыі горада Мінска” працуе выстава “Куфэрак: на вайне і ў бальнай залі”, прысвечананая свецкай модзе і вайсковаму абмундзіраванню ХІХ стагоддзя. Праект арганізаваны ў супрацоніцтве з творчай суполкай “Куфэрак”.

На выставе прадстаўлены рэканструкцыі паўсядзённых, балёвых і вячэрніх касцюмаў, якія насілі жыхаркі зямель Беларусі, а таксама вайсковыя мундзіры і мужчынскае цывільнае адзенне. Дапаўняецца экспазіцыя аўтэнтычнымі аксэсуарамі эпохі з прыватнага збору.

Эскізы касцюмаў выконваліся па матывах арыгінальных мадэляў адзення першай паловы XIX ст. Крыніцамі інфармацыі служылі творы мастацтва і публікацыі той эпохі. Мадэлі вырабляліся з максімальна магчымым выкарыстаннем натуральных тканін і асаблівасцяў крою таго часу.

Увага аўтараў выставы нездарма прыцягнула першая палова ХІХ стагоддзя. Гэта быў час, калі старыя традыцыі Рэчы Паспалітай саступалі месца новым сацыяльным парадкам, а жыхары зямель Беларусі, згодна з павевамі моды, пераходзілі да лаканічных касцюмаў.

Асаблівае месца ў гісторыі адзення гэтага часу займае вайсковае абмундзіраванне. Эпоха Напалеонаўскіх войнаў прадстаўлена ў экспазіцыі праз рэканструкцыю шынэлі фузілёра-грэнадзёра “Вялікай Арміі” Напалеона і мундзіра Рускага Імператарскага Войска.

Кожны касцюм – гэта жывая гісторыя людзей далёкага мінулага, расказаная ў вытанчаных тканінах і лініях. Ад жаночых балёвых сукенак да вайсковага абмундзіравання пачатку 1810-х – 1840-х гг. – усё гэта дасць наведвальнікам выставы магчымасць паглыбіцца ў атмасферу жыцця беларускіх зямель першай паловы ХІХ стагоддзя.
Выстава працуе па 9 верасня 2018 г.

Тэлефон: + 375 17 285 18 86.

Кошт квіткоў:
Уваходныя квіткі
: 3 бел. руб. (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў).
Экскурсійнае абслугоўванне (да 25 чалавек): 12 бел. руб. (па-беларуску ці па-руску), 20 бел. руб. (на замежнай мове).
Фатаграфаванне ў касцюмах – 2 бел. руб.
Наведванне лекцыі і майстар-класа (2 гадзіны): 5 бел. руб.
Дзеці да 10 год – бясплатна.
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

0062148