Фото - постер к выставке Краявіды маёй душы на AFISHA.TUT.BY

Краявіды маёй душы

 

О событии

22 лютага а 18 гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы мастачкі Гадзіравай Ганны “Краявіды маёй душы”.

Ганна Гадзірава працуе ў жанры лiрычнага пейзажу, яе карціны - асаблівы паэтычны сусвет, перапляценне рэалізму i рамантызму. Празрыстасць акварэлі ў спалучэнні з насычаным каларытам алейнага жывапісу стварае індывідуальны стыль мастачкi, выдзяляючы яе творы з шэрагу iншых. Карціны з серыі "Зiма на Пастаўшчыне" i веснавыя эцюды Мiнска, створаныя апошнім часам, ляглi у аснову экспазіцыі "Краявіды маёй душы". Захапленне зменлівай прыгажосцю штодзённага жыцця прыроды, вандроўкi з эцюднiкам, успаміны дзяцінства - усё гэта стварае прастору палотнаў мастачкі.

Ганна Гадзірава (Гутар) нарадзілася ў вёсцы Кулакова Пастаўскага раёна ў 1959 годзе. З дзяцінства захаплялася хараством навакольнай прыроды, вандруючы па лесе з бацькам - лесніком. Кожная пара года несла свой непаўторны каларыт, на ўсё жыццё засталося ўражанне ад сiнечы першых пралесак, урачыстага срэбра зiмовага бору. Многа малявала, чытала, рыхтавалася да паступлення ў Мінскае мастацкае вучылішча iмя Глебава. Па заканчэннi навучання працавала настаўніцай чарчэння i малявання ў Гродна, вяла студыю выяўленчага мастацтва Палаца пiянераў i школьнікаў.
З 1992 года мастачка ўдзельнічае ў выставах як у Беларусi, так i за яе межамі, актыўна працуе на Міжнародных пленэрах, праводзіць майстар-класы па пейзажу i нацюрморту.

Выстава “Краявіды маёй душы” працуе па 9 сакавіка 2021 года
Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі)
Тэл: 8 (017) 259 46 12
Час працы: аўторак – субота, 11:00 – 19:00
Уваход вольны
 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии

Самые популярные события

0072650