Фото - постер к выставке Краіна мястэчкаў Анатоля Каплана на AFISHA.TUT.BY

Краіна мястэчкаў Анатоля Каплана

Данное событие уже завершено.
Нравится выставка? Поделись с друзьями!
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Рагачоўскі музей Народнай Славы запрашаюць 12 ліпеня 2017 года а 17-й гадзіне на адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Краіна мястэчкаў Анатоля Каплана”.

Бліскучы майстра літаграфіі, аўтар знакамітых ілюстрацый да твораў Шолам-Алейхема Анатоль Каплан нарадзіўся 10 студзеня 1903 года ў горадзе Рагачоў на Беларусі. Усё свядомае жыццё мастак пражыў у Пецярбургу, але на творчасць яго натхнялі ўспаміны дзяцінства, якія назаўсёды захавалі самыя дробныя дэталі местачковага побыту, твары шматлікіх сваякоў, суседзяў і сяброў. Найбольшую вядомасць набылі станковыя літаграфіі мастака па творах яўрэйскіх класікаў, у першую чаргу, Шолам-Алейхема, дзе ён здолеў перадаць паэтыку і глыбінную сутнасць літаратурных крыніц. Сярод мастацкіх работ, якія будуць прадстаўлены ў экспазіцыі – цыкл афортаў, прысвечаных яго роднаму гораду Рагачову.

Экспазіцыя “Краіна мястэчкаў Анатоля Каплана” дае магчымасць зазірнуць у свет беларускага мястэчка і адчуць пяшчоту і замілаванне, цеплыню і супакаенне. Свет мястэчка даўно знік, але варта пабачыць работы Анатоля Каплана, разгарнуць кнігі Змітрака Бядулі, Кузьмы Чорнага і іншых пісьменнікаў п.п. ХХ ст., як адразу адчуеш, што гэты свет стаіць у нас перад вачыма і дыхае жывым чалавечым цяплом, плача і смяецца, мітусіцца ў тлуме базараў і марыць усім сэрцам аб шчасці.

На мерапрыемства запрошаныя прадстаўнікі Міністэрства культуры Беларусі, Пасольства Дзяржавы Ізраіль, супрацоўнікі Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі, прадстаўнікі грамадскай дабрачыннай яўрэйскай арганізацыі «Хэсэд - Рахамім», мастакі, пісьменнікі, мастацтвазнаўцы, літаратуразнаўцы, прыхільнікі таленту Анатоля Каплана і інш.


Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М. Багдановіча, 13)
Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21
Куратар мерапрыемства: загадчык культурна-адукацыйнага аддзела Л.П.Шагойка

 

Права бясплатнага наведвання музея маюць:
  • інваліды;
  • ветэраны Вялікай Айчыннай вайны;
  • ваеннаслужачыя тэрміновай ваеннай службы;
  • дзеці да сямі гадоў;
  • дзеці-сіроты; дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў;
  • навучэнцы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
  • музейныя супрацоўнікі.

Другая субота кожнага месяца – дзень бясплатнага наведвання.
  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0058444