Фото - постер к выставке Колеры і водары на AFISHA.TUT.BY

Колеры і водары

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!

Выстаўка жывапісу “Колеры і водары” Аксаны Еўдакіменка
3 – 17 красавіка 2017 г.


Аксана Еўдакіменка — яркая таленавітая творчая адзінка ў мастацкім асяроддзі нашай краіны. З творчасцю Аксаны знаемы мастацтвазнаўцы, калегі-мастакі, а таксама шматлікія замежныя аматары мастацтва. Аксана актыўны ўдзельнік міжнародных жывапісных сімпозіумаў (Турцыя, Арменія, Іарданія, Македонія), міжнародных мастацкіх конкурсаў і выстаў (Кітай, Літва і інш).

Выстаўка “Колеры і водары” якраз прысвечана падарожжам апошніх двух гадоў. Экспазіцыя адлюстроўвае шэраг эмоцый і адчуванняў мастачкі, натхненнем для якіх паслужылі іншаземныя краявіды, і ў цэлым новае асяроддзе. Творчасць Аксаны — гэта па-жаноцку лірычны і тонкі жывапіс, напоўнены фантастычна-рэалістычнымі вобразамі, алегорыямі і сімваламі. Мастачка заўседы эксперыментуе ў рамках алейнага жывапісу, спалучае лакальныя плямы і фактуры. Як кажа сама Аксана: ”Калі працуеш падчас творчага сімпозіума, то гэта вельмі складана і цікава адначасова. Складана з-за таго, што існуюць абмежаванні ў часе. Але ж гэтыя нюансы спрыяюць працаваць з большай экспрэсіяй і самааддачай. Нельга прадбачыць канчатковы вынік, атрымоўваюцца нечаканыя жывапісныя эфекты, усё вельмі індывідуальна як для кожнага мастака”. Сапраўды, жывапіс А. Еўдакіменка адрозніваецца разнастайнасцю вобразнай пластыкі, далікатнай гармоніяй ў каларыце і сэнсавай глыбіней.

Запрашаем Вас на ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Колеры і водары” Аксаны Еўдакіменка 3 красавіка 2018 года ў 17.00 у галерэі “Мастацтва”.
Мастацтвазнаўца галерэі “Мастацтва” Ксенія Ралінская

Вход свободный.
 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие выставки

Самые популярные выставки

  • Скидка 20% с 17 до 22 на основное меню действует по вторникам Лилу / Lilou
  • Скидка 30% на все пн-пт 00:00-08:00 Сурганова, 61 00:00-02:00 Логойский тракт, 22а и Кольцова, 10в Дёнер Кебаб / Döner Kebab
Все заведения
0063385