Фото - постер к выставке Княства вобразаў і слоў на AFISHA.TUT.BY

Княства вобразаў і слоў

Сохранить
Сохранить событие
Данное событие уже завершено.

О событии

Адкрыйце для сябе мастака Караткевіча на выстаўцы “Княства вобразаў і слоў”!

26 лістапада 2020 г. а 17-й гадзіне ў галерэі «Мабільная», 3-ці паверх (пр. Незалежнасці, 116), адбудецца адкрыццё выстаўкі «Княства вобразаў і слоў», прымеркаванай да 90-гадовага юбілею з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.
Экспазіцыя падрыхтавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускім саюзам мастакоў.

Мастаком Караткевічам створана больш за 600 выяў. У малюнках на гістарычную тэму пісьменнік дакладна выпісваў дэталі касцюма, сброі, сілуэты і характэрныя рысы герояў. Гэтыя выявы дапамагалі ў час працы над вобразнасцю тэкста.

На выстаўцы будуць прадстаўлены аўтарскія эскізы да аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», а таксама рукапісы верша «Развітанне з Радзімай», самаробны канверт і ліст да сябра Язэпа Хаўратовіча (з яго прыватнай калекцыі). У экспазіцыю ўвайшлі юбілейныя, рэдкія і адметныя выданні твораў Уладзіміра Караткевіча з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Прыхільнікі элітарнага напрамку кніжнага мастацтва «Livre d’artiste» (Кніга мастака) атрымаюць шчырую асалоду ад эксклюзіўных матэрыялаў да ствараемай вядомым кніжным графікам Паўлам Татарнікавым і каліграфам Віктарам Саўчанка поўнасцю ўручную ў адзіным экзэмпляры «Паэмы пра явар і каліну».

На экспазіцыі глядач атрымае рэдкую магчымасць убачыць арыгінальныя графічныя работы Арлена Кашкурэвіча, Міхаіла Басалыгі, Юрыя Якавенкі, Васіля Шаранговіча, Мікалая Купавы, Яўгена Куліка, Людмілы Лобан, Тамары Шэлест, Святланы Рыжыкавай да сусветна вядомых раманаў і аповесцей, казак і вершаў Уладзіміра Караткевіча, такіх як: раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», аповесцей «Дзікае паляванне караля Стаха», «Ладзя роспачы» і іншых.

Вобразы, што даўно зрабіліся асабістымі яркімі ўспамінамі чытачоў, словы, якія сталі крылатымі выразамі, паўстануць на афортах, каляровых аўталітаграфіях і малюнках беларускіх мастакоў, будуючы «Княства вобразаў і слоў» – графічны помнік творчасці беларускага класіка.

На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Выстаўка будзе працаваць да 15 студзеня 2021 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.
Тэл. для даведак: (8 017) 293 28 81, 293 28 33
E-mail: pr@nlb.by
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка 30% при заказе пиццы навынос Титан
Все заведения