Фото - постер к выставке Kazki на AFISHA.TUT.BY

Kazki

Расписание

С 27 ноября по 15 декабря,
ВТ–СБ 11:00—19:00

Запрашаем з 27 лістапада па 15 снежня 2018 года ў мастацкую галерэю “Універсітэт культуры” на выставу “KAZKI”. Казачная iлюстрацыя вачамi падлеткаў i iх настаўнiкаў.

Гэта творчы праект навучэнцаў арт-студый “Зебрык” і “Зебра” адчыняе цікавы і разнастайны свет ілюстрацыі – ад традыцыйнай да наватарскай. Экспазіцыя запрашае гледачоў паназіраць за тым, як па-рознаму юныя аўтары ставяцца да казачнага твора і як па-рознаму яны ўяўляюць адных і тых жа дзеючых асоб. Экспазіцыя не зусім звычайная, бо юныя мастакі і іх настаўнікі малявалі ілюстрацыі не да розных казак, а да адной і той жа, але кожны – у сваёй інтэрпрэтацыі.

Кожная з ілюстрацый дапоўнена адпаведным урыўкам тэкста, які плаўна “перацякае” з адной карціны на другую і запрашае гледачоў прачытаць і прагледзець казку ад пачатку да канца.

Мінскія арт-студый “Зебрык” і “Зебра” з’яўляюцца студыямі малявання рэпетытарскага фармату для дзяцей, падлеткаў і дарослых. Мэта, да якой імкнуцца гэтыя мастацкія студыі – прадастаўляць паўнавартасную пачатковую мастацкую адукацыю ў рэпетытарскім фармаце, у мікра-групах, з максімальнай адпаведнасцю запытам кожнага вучня. «Зебрык» і «Зебра» - гэта і мастацкія школы, і творчыя майстэрні, і цэнтры творчага развіцця дзяцей адначасова. Студыі імкнуцца змяніць уяўленне людзей аб паняцці «дзіцячая творчасць», пераўтварыўшы яго ў «выяўленчае мастацтва». Сюды прыходзяць тыя, хто гатовы да большага: да большай індывідуальнасці ўнавучанні, да большага камфорту, да большай свабоды ў пошуку сябе.


Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі).
Тэлефон / факс: 327-26-12.
Час працы: 11.00-19.00, уваход вольны.

 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные выставки

  • Скидка 30% в будние дни с 11.00 до 18.00 на основное меню Чайхана
Все заведения
0063297