Фото - постер к выставке Каляровыя днi на AFISHA.TUT.BY

Каляровыя днi

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!

Летні настрой у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі –
у галерэі «Панарама» адкрываецца выстаўка жывапісу «Каляровыя дні».

1 жніўня ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр.Незалежнасці, 116, 22-гі паверх) пачне працаваць выстаўка Ірыны Ясюкайць-Дударавай і Таццяны Грыневіч «Каляровыя дні».

Праект прадстаўляе карціны двух беларускіх мастачак з блізкім светапоглядам і эстэтычным успрыманнем. У экспазіцыі прадстаўлены работы, створаныя ў апошнія гады. На думку аўтараў, жывапіс – гэта ўніверсальная мова, зразумелая кожнаму. Як у паэзіі і музыцы, тут вобраз ствараецца з дапамогай метафар, незвычайных асацыяцый, абстрактных рытмаў. Карціны пераклікаюцца ў тэмах, але розныя ва ўспрыманні. Мастачкі перадаюць пачуцці і эмоцыі, якія выклікалі ў іх тыя ці іншыя вобразы. І кожная карціна – гэта маленькі сусвет, які змяшчаецца на чатырохкутніку звычайнага палатна, які пранізаны святлом і напоўнены адчуваннем шчасця быцця.

Ірына Ясюкайць-Дударава адзначае: «Наша выстаўка называецца «Каляровыя дні». Кожны дзень непадобны на другі. Гэта як калейдаскоп з каляровых шкельцаў. Настрой працы можа быць каляровым фільтрам мінулага дня. Кожная карціна – гэта спроба спыніць час, гэта магчымасць паглядзець праз акно аўтара, яго вачыма на свет».

«Выстаўка «Каляровыя дні» – гэта аповед аб прыгажосці імгнення. У сваіх карцінах я выказваю гаму пачуццяў і эмоцый, якія выклікаюць у мяне тыя ці іншыя вобразы. Кожная карціна – гэта маленькая гісторыя, якую глядач прачытае і ўбачыць па-свойму», – дзеліцца думкамі Таццяна Грыневіч.

Творчасць Ірыны і Таццяны вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Мастачкі актыўна ўдзельнічаюць у рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках, іх карціны можна ўбачыць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прыватных калекцыях Беларусі, Германіі, Італіі і іншых краін.

Фарбы, шчасце, каляровыя дні…
Запрашаем усіх падзяліць летні настрой разам з Ірынай Ясюкайць-Дударавай і Таццянай Грыневіч і наведаць галерэю «Панарама» да 1 кастрычніка 2018 года.
Спадзяемся, што выстаўка будзе сапраўдным падарункам і прыемным падарожжам для кожнага гледача.

Уваход на выстаўку складае кошт наведвання аглядальнай пляцоўкі.

Тэлефон для даведак: (+375 17) 293 28 23, 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие выставки

0062762