Фото - постер к выставке Калі камяні знаходзяцца на ўзгорку, гарматныя ядры ляжаць на абочыне на AFISHA.TUT.BY

Калі камяні знаходзяцца на ўзгорку, гарматныя ядры ляжаць на абочыне

Расписание

С 9 августа по 30 августа,
ПН–ВС 12:00—20:00

«Калі камяні знаходзяцца на ўзгорку,
гарматныя ядры ляжаць на абочыне»*
Персанальная выстава Уладзіміра Грамовіча
9 — 30 жніўня 2018
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
Куратар: Аляксей Барысёнак
9 жніўня 19:00 / Адкрыццё выставы


На сваёй першай персанальнай выставе ў Мінску Уладзімір Грамовіч пакажа серыю калажаў, аб'ект і відэа. Фокус выставы Грамовіча – гэта дынаміка разбурэння і рэканструкцыі гарадской прасторы Мінска. Мастак звяртаецца да розных перыядаў гісторыі Мінска, пачынаючы з пасляваенных разбурэнняў і заканчваючы прыватызацыяй і капіталістычнай экспансіяй сучаснасці. Ён упісвае іх у рамку геалагічных зменаў, шматгадовай трансфармацыі матэрыі і структуры зямной кары. Таксама мастак звяртаецца да гісторыі архітэктурных помнікаў позняга мадэрнізму: будынкі ВДНГ, аўтавакзала «Маскоўскі», музея гісторыі ВАВ і іншых, нядаўна разбураных з мэтай продажу зямлі інвестарам, і крытычна каментуе змену гарадскога асяроддзя, афіцыйную версію гістарычнай памяці і спекуляцыі на ўласнасці.

На выставе раскрываюцца паняцце гарадскога ландшафту як дынамічнага асяроддзя, у якім сутыкаюцца прыватнае і публічнае, грамадскі інтарэс і капітал, а таксама паняцце пейзажу, як адмысловай формы эстэтызацыі прасторы ў мастацкай форме. Мастак каментуе розныя спосабы асваення гарадской прасторы: фізічныя – яго захоп, разбурэнне старых формаў падчас «катастроф» і вайны, і эстэтычныя – захаванне ў форме пейзажу, эстэтызацыя руін, будаўнічыя рэндары. Як пейзаж у беларускай графіцы і жывапісу 1960-80-х хаваў партызана і абараняў яго ад варожага погляду, гэтак пейзаж прыроды, раздрукаваны на банернай сетцы, хавае цікавасць капіталіста. Такім чынам, мастак звязвае гісторыю архітэктуры, гарадскую трансфармацыю і рэпрэзентацыю прасторы ў гісторыі мастацтва. Працуючы з мнагаслойнасцю змяненняў постсавецкага горада, Грамовіч задае пытанне: што хаваецца за пейзажам, што хаваецца за руінай, што хаваецца за плотам чарговай будоўлі?

* Назва выставы «Калі камяні знаходзяцца наўзгорку, гарматныя ядры ляжаць на абочыне» ўзятая з кнігі Эяля і Інэс Вайцман «Да і пасля: архітэктура катастрофы і яе дакументацыя». Арыгінальная цытата належыць тэксту Эрала Морыса «Верыць гэта бачыць. Назіранні над таямніцамі фатаграфіі».

Уладзімір Грамовіч жыве і працуе ў Мінску. Скончыў гімназію-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка, Мінск (2009) і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, кафедра графікі, Мінск (2015). З 2016 года з'яўляецца мастаком галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Грамовіч удзельнічаў у выставачных праектах у Мінску, Маскве, Вільні і іншых гарадах; у 2017 г. ва Ўроцлаве адбылася яго першая персанальная выстава. Удзельнік V Адэскай біенале сучаснага мастацтва (2017). У сваёй мастацкай практыцы ён даследуе гістарычную памяць і архітэктуру, уплыў палітыкі на мастацтва і матэрыял.

Чакаем вас у галерэі "Ў" па адрасе вул. Кастрычніцкая, 19 (уваход з боку вул.Леніна)
Час працы: пн-нд 12:00 – 20:00
Уваход па квітках: 4р / 2р.
Даведкі па тэлефоне: +375 29 370 06 16

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • 6 дней назад в 11:29

    Как то поверхностно очень. Нет глубины, нет цифр и сопоставления. Задумка хорошая, но реализация не впечатлила.
  • При праздновании Дня Рождения - вход в игровую зону для именинника в подарок! в Монтике
Все заведения
0062017